Ян Сібеліус | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 8 снежня 1865[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 верасня 1957[3][1][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Бацька | Christian Gustaf Sibelius[d][6] |
Маці | Maria Charlotta Sibelius[d][6] |
Жонка | Aino Sibelius[d] |
Дзеці | Ruth Snellman[d], Heidi Blomstedt[d] і Katarina Ilves[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Martin Wegelius[d], Albert Becker[d], Karl Goldmark[d], Robert Fuchs[d], Robert Kajanus[d], Karl Flodin[d] і Hermann Csillag[d] |
Прафесіі | кампазітар |
Інструменты | скрыпка і фартэпіяна |
Жанры | класічная музыка[9][10], опера[11][12][…], сімфонія, incidental music[d][13][14][…], акадэмічная музыка XX стагоддзя[d] і art song[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Аўтограф | |
sibelius.fi (фін.) (шведск.) (англ.) (ням.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ян (Жан[15], Юхан) Сібеліус[16] або Сібеліюс (шведск.: Jean Sibelius ⓘ, шведск.: Johan Julius Christian Sibelius; 8 снежня 1865, Хяменліна, Вялікае княства Фінляндскае — 20 верасня 1957, Ярвенпяя, Фінляндыя) — фінскі кампазітар, педагог; заснавальнік нацыянальнай кампазітарскай школы; адзін з буйнейшых прадстаўнікоў сусветнага сімфанізму.
Вучань М. Вегеліуса. 3 1891 выкладаў у Хельсінкскай кансерваторыі.
Для яго творчасці характэрны віртуознае валоданне тэхнікай кампазіцыі і інструментоўкі, сінтэз класічных і рамантычных традыцый, імкненне да праграмнасці. Арганічна перапрацоўваў музычны фальклор, выкарыстоўваючы яго ладава-гарманічныя і гарманічныя асаблівасці. Творы вылучаюцца своеасаблівай строгасцю і адначасова непасрэднасцю выказвання, для іх характэрны патрыятычныя матывы, заснаваныя на фінскай народнай паэзіі, гісторыі, міфалогіі і эпасе. Сярод твораў: сімфонія «Кулерва» для салістаў, хору і аркестра (1892), 7 сімфоній для аркестра (1899—1924), праграмныя аркестравыя творы, у т.л. сюіта «Лемінкяйнен» (1893—96), 4 легенды (у т.л. «Туанельскі лебедзь» на сюжэт «Калевалы»), сімфанічныя паэмы, у т.л. «Сага» (апошняя рэд. 1901), «Вясновая песня» (1894), «Фінляндыя» (1899), «Дачка Поўначы» (1906), «Начная скачка і усход сонца» (1907), «Тапіёла» (1926), канцэрт для скрыпкі з аркестрам (1903), «Сумны вальс»; інструментальныя ансамблі і п’есы; кантаты і хары, каля 100 рамансаў і песень, музыка да драматычных спектакляў і інш.
3 1951 штогод праводзіцца Міжнародны музычны фестываль «Тыдзень Сібеліуса» (Хельсінкі).
Гл. таксама Сібеліус, цягнік