Шырока распаўсюджана вырошчванне ячменю звычайнага (Hordeum vulgare), іншыя віды апрацоўвацца зрэдку або растуць у дзікім выглядзе. Некаторыя вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін, напрыклад, Hordeum jubatum.
Зерне ячменю ў цяперашні час шырока выкарыстоўваюць для харчовых, тэхнічных і кармавых мэтаў, у тым ліку ў піваварнай прамысловасці, пры вытворчасці пярловых і ячных круп. Ячмень адносіцца да найкаштоўнейшых канцэнтраваных кармоў для жывёл, бо ўтрымлівае паўнавартасны бялок, багаты крахмалам. У Расіі на кармавыя мэты выкарыстоўваюць да 70 % ячменю[2].
↑А. А. Выборнов, Л. В. Анисимова, В. В. Андадикова, Н. А. Данилова, А. В. ЖаркихТехнологические свойства зерна ячменя, выращенного в Алтайском крае(руск.) // Современные проблемы техники и технологии пищевых производств. Материалы XIV Международной научно-практической конференции.. — Барнаул: Алтайский государственный технический университет им. И. И. Ползунова, 2013. — С. 31.