Поўнае імя | Яўген Аляксандравіч Елязаранка | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 ліпеня 1993[1] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 21 | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Яўген Елязаранка (нар. 4 ліпеня 1993, Асіповічы) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Крумкачы».
Пачаў займацца футболам у Асіповічах, дзе трэнерам быў яго бацька — Аляксандр Мікалаевіч Елязаранка. Пазней вучыўся ў спецыяльным футбольным класе Мінскага сувораўскага вучылішча, адкуль трапіў у «Дынама-2».
У 2012 годзе перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе спачатку гуляў за дубль. У сезоне 2013 новы галоўны трэнер «Нафтана» Павел Кучараў далучыў Елязаранку да асноўнай каманды. Хутка замацаваўся ў асноўным складзе, дзе стаў выступаць на пазіцыі апорнага паўабаронцы.
У сезоне 2014 стаў асноўным апорным паўабаронцам каманды. У красавіку і ліпені 2014 года некаторы час не гуляў з-за траўм, але потым вяртаў месца ў аснове.
Са студзеня 2016 года праходзіў прагляд у салігорскім «Шахцёры», з якім у сакавіку падпісаў кантракт[3]. Спачатку выхадзіў на замену, але потым замацаваўся ў стартавым складзе салігорцаў. У верасні 2016 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.
У пачатку 2017 года, аднавіўшыся ад траўмы, трэніраваўся з «Шахцёрам», але ў лютым накіраваўся на прагляд у «Гомель» і ў выніку ў сакавіку быў арандаваны гэтым клубам[4]. У складзе «Гомеля» неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе, аднак у канцы сезона страціў месца ў аснове. У снежні 2017 года па заканчэнні тэрміну арэнды вярнуўся ў «Шахцёр»[5].
У пачатку 2018 года трэніраваўся з «Шахцёрам», трапіў з камандай на першы (кіпрскі) збор. У лютым 2018 года, аднак, не трапіў на другі (турэцкі) збор салігорцаў і неўзабаве далучыўся да «Слуцка». У сакавіку 2018 года, па пагадненні бакоў разарваўшы кантракт з салігорцамі, афіцыйна стаў іграком слуцкага клуба[6]. Аднак, за паўгады згуляў за асноўную каманду случан толькі ў трох матчах чэмпіянату Беларусі і двух кубкавых. У ліпені 2018 года пакінуў «Слуцк» і перайшоў у мінскае «Тарпеда»[7], дзе замацаваўся ў аснове.
У ліпені 2019 года ў сувязі з фінансавымі праблемамі пакінуў «Тарпеда» і адправіўся на прагляд ва ўзбекскую «Бухару»[8], аднак у выніку ў жніўні стаў іграком «Ліды»[9], дзе трывала гуляў у аснове.
У лютым 2020 года падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[10]. Дапамог магілёўскаму клубу атрымаць перамогу ў Другой лізе. У снежні 2020 года пакінуў «Дняпро»[11].
У лютым 2021 года стала вядома, што Елязаранка падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам»[12]. У ліпені 2021 года перабраўся ў пінскую «Хвалю»[13], аднак пераважна заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[14].
У сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[15], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У сакавіку 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[16]. Пакінуў «Асіповічы» ў ліпені 2023 года[17] і неўзабаве далучыўся да чэрвеньскага «Коласа».
У красавіку 2024 года папоўніў склад «Крумкачоў»[18].
25 студзеня 2014 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў матчы супраць Казахстана на Кубку Садружнасці (Санкт-Пецярбург). Далей трывала выступаў за зборную на працягу 2014 года.
Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[19][20].