(16) Псіхея — вельмі буйны астэроідгалоўнага пояса, які належыць да багатага металамі спектральнагакласа M. Дзякуючы значным памерам і высокаму ўтрыманню металаў у пародзе на яго даводзіцца амаль 1 % масы ўсіх цел пояса астэроідаў, што дазваляе яму ўваходзіць у дзясятку самых масіўных астэроідаў галоўнага пояса.
Першыя адкрытыя астэроіды атрымлівалі спецыяльныя сімвалы нароўні з планетамі. Але калі колькасць адкрытых астэроідаў перавысіла паўтары дзясяткі, ад гэтай сістэмы адмовіліся. Наўзамен яе ў 1851 годзе нямецкі астраном Іаган Энке прапанаваў выкарыстоўваць перад назвай астэроіда яго парадкавы нумар у круглых дужках. А Псіхея як раз і стала першым астэроідам, які быў адкрыты пасля зацвярджэння гэтай прапановы[6].
Вынікі радыёлакацыйных даследаванняў дазваляюць гаварыць пра даволі высокае ўтрыманне жалеза і нікелю ў пародах астэроіда[7][8], прычым без усякіх прымешак вады ці вадазмяшчальных мінералаў[9], што з’яўляецца даволі вялікай рэдкасцю сярод металічных астэроідаў класа M. Таксама ёсць невялікая колькасць піраксенаў[10]. На аснове гэтага выказаваюць здагадку, што Псіхея ўяўляе сабой фрагмент, — а менавіта металічнае ядро, — буйнейшага цела, протаастэроіда, які быў разбураны ў выніку сутыкнення з іншым буйным аб’ектам.
Урэшце, калі б Псіхея была рэшткам нейкага бацькоўскага цела, то можна было б чакаць прысутнасці і іншых фрагментаў гэтага цела на падобных арбітах, як у выпадку з астэроідам Веста. Тым не менш, астранамічныя назіранні паказваюць іх поўную адсутнасць — Псіхея не ўваходзіць ні ў адно астэроіднае сямейства[11]. Паводле адной з гіпотэз, катастрофа адбылася ў самым пачатку гісторыі Сонечнай сістэмы і ўсе сляды сутыкнення, накшталт пылі і дробных фрагментаў, былі рассеянны за мільярды гадоў, якія прайшлі з часу гэтай катастрофы. Падобнае магло адбыцца за кошт далейшых сутыкненняў гэтых фрагментаў з іншымі астэроідамі, а таксама іх трапленні ў зоны арбітальных рэзанансаў, якія маглі сказіць іх арбіты да непазнавальнасці.
Вялікія памеры і высокая шчыльнасць робіць Псіхею досыць масіўнай, каб аказваць гравітацыйныя абурэнні на арбіты іншых драбнейшых астэроідаў, у выпадку іх збліжэння з ёю. Падобныя падзеі дазваляюць з даволі высокай ступенню дакладнасці вымераць масу гэтага цела. Першапачаткова маса астэроіда ацэньвалася ў 5×1019 кг, а шчыльнасць — у 6,49 ± 2,94 г/см³[2], але пасля адзнака масы была зніжана да 2,57×1019 кг[12]. Па апошніх даных маса Псіхеі складае 2,27×1019 кг.
Разам з тым вяліся назіранні з мэтай усталявання памераў астэроіда, на аснове якіх таксама можна было б судзіць пра шчыльнасць гэтага цела. Так паводле даных інфрачырвонага тэлескопа IRAS максімальны памер Псіхеі спачатку ацэньваўся як 253 км, але аналіз пакрыцця зорак, якія назіраліся ў Мексіцы 22 сакавіка і 16 мая 2002 года, дазволіў ідэнтыфікаваць яго як эліпсоід з памерамі 214×181×145 км[13] і шчыльнасцю адпаведна 3,3 ± 0,7 г/см³[3].
Таксама, на аснове крывых бляску астэроіда, вызначана, што яго вось вярчэння арыентавана на адзін з двух магчымых пунктаў з каардынатамі (β, λ) = (-9°, 35°) і (β, λ) = (-2°, 215°) з дакладнасцю да ± 10°[14]. Гэта сведчыць пра нахіл восі вярчэння астэроіда прыблізна 95° — гэта значыць ён круціцца «лежачы на боку», як і планета Уран[15].
28 лютага 2020 года NASA заключыла з SpaceX кантракт на суму 117 мільёнаў долараў ЗША на запуск касмічнага карабля Psyche і двух другарадных місій малых спадарожнікаў.
13 кастрычніка 2023 года адбыўся запуск касмічнага апарата NASAPsyche, прызначанага для вывучэння астроіда[16]. Запуск здзейдзеснены з пляцоўкі 39А касмічнага цэнтра імя Кенэдзі. Запуск Psyche стаў першай навуковай місіяй, выведзенай ракетай Falcon Heavy. Гэта дасць магчымасць не выкарыстоўваць цеплавыя шчыты і не здзяйсняць гравітацыйны манеўр каля зямлі, а зонд пры гэтым дасягне астэроіда ў 2026 годзе, здзейсніўшы гравітацыйны манеўр каля Марса ў 2023 годзе[17][18]. Праз год пасля прыбыцця зонд павінен быў пачацца са спіралі, каб дабрацца да вяршыні астэроіда — максі-мальная адлегласць складае 105,5 км[19]. Аднак праз збоі праграмнага забеспячэння, давялося карэктаваць планы палёту, і адтэрмінаваць выхад на арбіту Псіхеі на 2029 год. Аднак канструктары разлічваюць што апарат прапрацуе да 2031 года.[20]
Праз год пасля прыбыцця зонд павінен пачаць спускацца па спіральнай арбіце да паверхні астэроіда — максімальнае збліжэнне арыентыровавачна складзе 105,5 км.[21]
↑C. Magri; et al. (1999). "Mainbelt Asteroids: Results of Arecibo and Goldstone Radar Observations of 37 Objects during 1980–1995". Icarus. 140 (2): 379. Bibcode:1999Icar..140..379M. doi:10.1006/icar.1999.6130.
↑P.S. Hardersen, M.J. Gaffey and P.A. Abell (2005). "Near-IR spectral evidence for the presence of iron-poor orthopyroxenes on the surfaces of six M-type asteroids". Icarus. 175 (1): 141. Bibcode:2005Icar..175..141H. doi:10.1016/j.icarus.2004.10.017.