(22) Каліёпа![]() | |
---|---|
![]() | |
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Дж. Р. Хайнд |
Месца выяўлення | Абсерваторыя Бішапа |
Дата выяўлення | 16 лістапада 1852 |
Эпанім | Каліёпа |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | A852 WA[1] |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі | |
|
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,10093 |
Вялікая паўвось (a) |
435,343 млн км (2,91009 а.а.) |
Перыгелій (q) |
391,404 млн км (2,61637 а.а.) |
Афелій (Q) |
479,282 млн км (3,20381 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 813,252 сут (4,964 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 17,415 км/с |
Схіленне (i) | 13,717° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 66,081° |
Аргумент перыгелія (ω) | 354,651° |
Сярэдняя анамалія (M) | 2,257° |
Спадарожнік астэроіда | Лінус |
Фізічныя характарыстыкі[2][3][4] | |
Дыяметр | 235×144×124 км |
Маса | 8,16 ± 0,26×1018 кг |
Шчыльнасць | 3,35 ± 0,33 |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,079 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,114 км/с |
Перыяд вярчэння | 4,148 гад |
Спектральны клас | M |
Абсалютная зорная велічыня | 6,45m |
Альбеда | 0,1419 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 161 К (−112 °C) |
(22) Каліёпа — гэта астэроід галоўнага пояса. Ён быў адкрыты 16 лістапада 1852 года англійскім астраномам Джонам Хайндам у абсерваторыі Бішапа, Вялікабрытанія і названы ў гонар Каліёпы, музы эпічнай паэзіі ў старажытнагрэчаскай міфалогіі[5].
Дадзены астэроід размешчаны ва ўнутранай частцы галоўнага пояса на адлегласці 2,91 а.а. ад Сонца. Паколькі ён рухаецца па практычна кругавой арбіце з нізкім эксцэнтрысітэтам блізкім да 0,101, яго адлегласць ад Сонца змяняецца даволі слаба, прыкладна ад 391,404 млн км у перыгеліі да 479,282 млн км у афеліі.