(28978) Іксіён

28978 Іксіён
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Сера Талола
Дата адкрыцця 22 мая 2001
Арбітальныя характарыстыкі
Перыгелій 30,0009 а. а.
Афелій 49,0773 а. а.
Вялікая паўвось (a) 39,5391 а. а.
Эксцэнтрысітэт арбіты (e) 0.2412
Сідэрычны перыяд абарачэння 249,95 гадоў
Арбітальная скорасць (v) км/з
Сярэдняя анамалія (Mo) 268,546°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 71,028°
Чый спадарожнік Сонца
Фізічныя характарыстыкі
Памеры >822 км
Маса (m) >5,8×1020
Сярэдняя шчыльнасць (ρ) 2,0?
Паскарэнне свабоднага падзення на экватары (g) 0,2297? м/с2
Другая касмічная скорасць (v2) 0,4346? км/з
Перыяд вярчэння (T) ?
Альбеда 0,15
Вуглавы дыяметр >5,8×1020

Іксіён (стар.-грэч.: Ἰξίων) — аб’ект пояса Койпера. З’яўляецца адным з найбуйнейшых плутына (гэта значыць транснептунавым аб’ектам, арбіта якой падобная да арбіты Плутона). Як і Плутон, Іксіён знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе 2:3 з Нептунам (робіць два абароты вакол Сонца за той жа час, які неабходны Нептуну для трох абаротаў). Дыяметр Іксіёна складае 822 км Эксцэнтрысітэт арбіты — 0,2412. Вялікая паўвось арбіты — 39,5391 а. а. Афарбоўка аб’екта — умерана чырвоная, трохі чырваней, чым у Кваоара. Альбеда больш высокае (0,15) у параўнанні з класічнымі чырвонымі аб’ектамі — Кваоарам (0,10) і Варуной (0,04). Апошнія вынікі спектраскапіі паказваюць на тое, што паверхня Іксіёна складаецца з сумесі цёмнага вугляроду і таліна — гетэрапалімера, утворанага пры апраменьванні клатратаў вады і арганічных кампанентаў.

Адкрыты 22 мая 2001 г., у 5 гад. 21 хвіл 24 с па Грынвічы, у чылійскай абсерваторыі Сера Талола (70W48, 30S10). Абвешчана пра адкрыццё 1 ліпеня 2001 г., у 3 гад. 44 хвіл па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых планет (Сміцанаўская астрафізічная абсерваторыя, Кембрыдж, Масачусетс, ЗША). Абвешчана пра прысваенне імя «Іксіён» 28 сакавіка 2002 г., у 21 гад. 14 хвіл па Грынвічы, у электронным цыркуляры Цэнтра малых планет MPEC 2002-F64.

Нумар па каталогу малых планет: 28978.

Папярэдняе абазначэнне: 2001 KX76.

Аб’ект названы ў гонар цара Іксіёна са старажытнагрэчаскай міфалогіі.

Арбіта Іксіёна
Разліковая арбіта Іксіёна.