(88) Фісба![]() | |
---|---|
![]() Трохмерная мадэль астэроіда (88) Фісба | |
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | К. Г. Ф. Петэрс |
Месца выяўлення | Лічфілд |
Дата выяўлення | 15 чэрвеня 1866 |
Эпанім | Фісба |
Альтэрнатыўныя абазначэнні | A903 PA; A906 BL |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2456000.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,1647677 |
Вялікая паўвось (a) |
413,984 млн км (2,7673107 а.а.) |
Перыгелій (q) |
345,773 млн км (2,3113473 а.а.) |
Афелій (Q) |
482,195 млн км (3,2232741 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 681,455 сут (4,604 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 17,782 км/с |
Схіленне (i) | 5,214456° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 276,69920° |
Аргумент перыгелія (ω) | 36,13583° |
Сярэдняя анамалія (M) | 212,81786° |
Фізічныя характарыстыкі[3] | |
Дыяметр | 221 × 201 × 168 км[1] |
Маса | 1,83×1019 кг[2] |
Шчыльнасць | 2,700 ± 0,5 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,0561 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,1061 км/с |
Перыяд вярчэння | 6,042 гад |
Спектральны клас | B |
Абсалютная зорная велічыня | 7,04m |
Альбеда | 0,0671 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 167 К (−106 °C) |
(88) Фісба — вельмі буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа B. Ён быў адкрыты 15 чэрвеня 1866 года германа-амерыканскім астраномам Крысціянам Петэрсам у абсерваторыі Лічфілд і названы ў гонар легендарнай вавілонскай закаханай пары Пірама і Фісбы, гісторыя якой мае нешта падобнае з гісторыяй шэкспіраўскіх няшчасных закаханых[4].
У 1978 годзе падчас даследаванняў у Турынскай абсерваторыі быў вызначаны дыяметр Фісбы — каля 210 км[5]. Аднак пакрыццё зоркі SAO 187124 гэтым астэроідам, якое назіралася 7 кастрычніка 1981 года з дваццаці месцаў, паказала, што дыяметр астэроіда на 10 % большы, чым паказана ў папярэдніх даследаваннях, г. зн. каля 232 км[6][7]. А ў 2001 годзе на аснове гравітацыйнага ўздзеяння астэроіда Ірыда на Фісбу былі ўдакладнены маса і шчыльнасць апошняй[2].