(911) Агамемнан

911 АгамемнанM:
Адкрыццё
Першаадкрывальнік Карл Рэйнмут
Месца выяўлення Гайдэльберг
Дата выяўлення 19 сакавіка 1919
Эпанім Агамемнан
Альтэрнатыўныя абазначэнні 1919 FD; 1937 QD
Катэгорыя Траянцы Юпітэра (L4)
Арбітальныя характарыстыкі
Эпоха 30 лістапада 2008
Эксцэнтрысітэт (e) 0,067
Вялікая паўвось (a) 786,586 млн км
(5,258 а.а.)
Перыгелій (q) 733,884 млн км
(4,906 а.а.)
Афелій (Q) 839,287 млн км
(5,61 а.а.)
Перыяд абарачэння (P) 4 403,817 сут (12,057 г)
Сярэдняя арбітальная скорасць 12,975 км/с
Схіленне (i) 21,781°
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) 338,022°
Аргумент перыгелія (ω) 79,918°
Сярэдняя анамалія (M) 319,466°
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 166,66 км
Перыяд вярчэння 6,592 гад
Спектральны клас D
Абсалютная зорная велічыня 7,89m
Альбеда 0,0444

(911) Агамемнан  — траянскі астэроід Юпітэра, які рухаецца ў пункце Лагранжа L4, у 60° наперадзе планеты, які належыць да рэдкага спектральнага класа D. Ён быў адкрыты 19 сакавіка 1919 года нямецкім астраномам Карлам Рэйнмутам у абсерваторыі Гайдэльберга і названы ў гонар Агамемнана, мікенскага цара, аднаго з галоўных герояў «Іліяды» Гамера[1]. Агамемнан рухаецца, прытрымліваючыся арбіты Юпітэра, пад прыкметным нахілам (звыш 21°), апярэджваючы планету амаль на два Юліянскія гады. Як і ў іншых траянцаў Юпітэра, перыяд абарачэння абодвух нябесных целаў вакол Сонца амаль супадае. Агамемнан робіць поўны абарот за 12,06 гадоў, што прыблізна на 73 дні больш за перыяд абарачэння Юпітэра. Асаблівасці арбітальных характарыстак астэроіда дазваляюць навукоўцам меркаваць, што цяперашняя траекторыя рухі Агамемнана сфарміравалася пад уздзеяннем Юпітэра, гравітацыя якога і цяпер аказвае істотны ўплыў на астэроід. Агамемнан — другі па памерам і яркасці траянец, пасля Гектары.

Арбіта астэроіда Агамемнан, і яго становішча ў Сонечнай сістэме на 01.01.2009 г. Малюнак NASA JPL Small Body Orbit Viewer applet

Зноскі

  1. Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 81. — ISBN 3-540-00238-3.