.tl

.tl
East Timor coat of arms
Увядзенне 2005
Тып дамена Нацыянальны дамен верхняга ўзроўню
Статус Active; in transition from former ccTLD .tp
Дакументы Registration agreement; Acceptable use policy; Privacy policy; Domain transfer policy
Вэб-сайт Timor-Leste NIC

.tl — нацыянальны дамен верхняга ўзроўню для Усходняга Тымора.

Выкарыстанне дамена .tl рэкамендуецца для сайтаў, якія тычацца Усходняга Тымора або змяшчаюць падобную інфармацыю, для кампаній і прыватных асоб, якія знаходзяцца ва Усходнім Тыморы, выходзяць на рынак Усходняга Тымора і, вядома, для ўсіх, каму падыходзіць гэтая даменная зона.

Абмежаванні на рэгістрацыю і выкарыстанне даменнага імя ў зоне .tl адсутнічаюць.

Працягласць рэгістрацыі

[правіць | правіць зыходнік]

Звычайна дамен робіцца даступным да выкарыстання праз некалькі хвілін пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць рэгістрацыі для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.

Перавод на абслугоўванне

[правіць | правіць зыходнік]

На цяперашні момант магчымая толькі рэгістрацыя новых даменаў у гэтай даменнай зоне. Перавод (трансфер) даменаў на абслугоўванне да іншага рэгістратара немагчымы.

Інфармацыя ў WHOIS

[правіць | правіць зыходнік]

Інфармацыя пра ўладальніка дамена цалкам закрытая і недаступная для публічнага прагляду.

Тэхнічная інфармацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Выкарыстанне сімвалаў нацыянальных алфавітаў у імёнах даменаў немагчымае. Дазваляецца выкарыстанне толькі сімвалаў лацінскага алфавіта, лічбаў і сімвала «-».

Падаўжэнне дамена

[правіць | правіць зыходнік]

Ажыццявіць падаўжэнне дамена .tl абавязкова неабходна да сканчэння тэрміну яго рэгістрацыі, пазначанага ў вашым акаўнце. У выпадку, калі дамен .tl не быў падоўжаны ў пазначаны тэрмін, ён пераводзіцца ў непрацоўны стан і ў далейшым выдаляецца.

Звычайна падаўжэнне тэрміну рэгістрацыі дамена .tl ажыццяўляецца праз некалькі хвілін пасля атрымання аплаты. Максімальная працягласць падаўжэння для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.

Змена ўладальніка дамена

[правіць | правіць зыходнік]

Магчыма.

Змена ДНС-сервераў

[правіць | правіць зыходнік]

У выпадку, калі вы пазначылі карэктныя ДНС-серверы з пункта гледжання адміністрацыі даменнай зоны .tl, змена ДНС-сервераў будзе выкананая на працягу 30 хвілін пасля падачы заяўкі.

Максімальны тэрмін змены ДНС-сервераў для гэтай даменнай зоны складае 1 працоўны дзень.

Звярніце ўвагу, што пасля змены ДНС-сервераў для вашага дамена можа мінуць ад некалькіх гадзін да двух дзён, пакуль гэтая інфармацыя абновіцца на ўсіх ДНС-серверах у сетцы Інтэрнэт.

Патрабаванні да ДНС-сервераў

[правіць | правіць зыходнік]

Патрабуюцца мінімум два ДНС-серверы.