10 cm Feldhaubitze M. 14 | |
---|---|
10 см палявая гаўбіца М.14 | |
Тып: | палявая гаўбіца |
Краіна: | Аўстра-Венгрыя |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 1914—1945 |
Выкарыстоўвалася: |
Аўстра-Венгрыя |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна, Другая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Škoda |
Вытворца: | Škoda |
Гады вытворчасці: | 1914—1919 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 1350 |
Даўжыня, мм: | 1930 |
Экіпаж (разлік), чал.: | 6 |
Вага снарада, кг | 14 |
Калібр, мм: | 100 |
Вугал узвышэння: | ат −8° да +50° |
Вугал павароту: | 6° |
Хуткастрэльнасць, выстралаў/хвіл: |
6-8 |
Пачатковая хуткасць снарада, м/с |
407 |
Максімальная далёкасць, м: |
8400 |
10 cm Feldhaubitze M. 14 (10 см палявая гаўбіца М.14)— палявая гаўбіца, стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Гармата выраблялася кампаніяй Škoda.
Прынята ў экстранным парадку на ўзбраенне Аўстра-Венгерскага войска замест састарэлай гаўбіцы 10 cm Feldhaubitze M. 99. Гаўбіца мела сталёвы ствол і казённік з засаўкай клінавага тыпу. Да шчыта гарматы былі далучаны сядушкі для двух артылерыстаў. Большасць лафетаў гаўбіц мелі колы на драўляных спіцах так, што іх магла цягнуць шасцёрка коней. Пры патрэбе перавозкі па бездаражы гармату можна была разабраць на тры часткі і пагрузіць у асобныя вазы. У міжваенны перыяд некаторыя гарматы атрымалі гумовыя шыны і страцілі сядушкі для артылерыстаў, што дазволіла буксіраваць іх аўтатранспартам.
З 1919 кампанія «Шкода» пачала выраб мадэрнізаваных гаўбіц М14 / 19 (чэш. Houfnice vz. 14/19) з падоўжаным ствалом 24 калібры (2,4 м). Гаўбіцу экспартавалі ў Польшчу (польск. 100 mm haubica wz. 1914/1919), Югаславію (M.1914 / 19), Італію (італ. Obice da 100/24). Паміж войнамі яна выкарыстоўвалася Італіі (італ. Obice da 100/17 modello 14), Аўстрыяй (ім. 10 cm Feldhaubitze M.14), Венгрыяй (венг. 10 cm Škoda 14 M.), Румыніяй, Польшчай (польск. haubica wz. 1914), Чэхаславакіяй. Пасля аншлюсу Аўстрыі трапілі на ўзбраенне Вермахта (ім. 10 cm leFH 14 (ö)). На працягу 1928-1939 яе выраблялі па ліцэнзіі ў Польшчы. Пасля капітуляцыі Італіі 1943 гаўбіцы трапілі на ўзбраенне Вермахта як (10 cm leFH 315 (i)).