15 cm Kanone 16

15 cm Kanone 16
15 cm Kanone 16 on display outside the Australian War Memorial in October 2016
15 cm Kanone 16 усталяваная ў Вайсковага мемарыяла, Аўстралія
Тып: цяжкая палявая гармата
Краіна:  Германская імперыя
Гісторыя службы
Гады эксплуатацыі: 1917—1945
Выкарыстоўвалася:

 Германская імперыя
Трэці рэйх
 Бельгія

Войны і канфлікты: Першая сусветная вайна
Другая сусветная вайна
Гісторыя вытворчасці
Канструктар: Krupp
Распрацаваны: 1917
Вытворца: Krupp
Варыянты: 15 cm K 16 im Mrs. Laf.
Характарыстыкі
Маса, кг: 10870
Даўжыня, мм: 6810
Даўжыня ствала, мм: 6410
Вага снарада, кг 51,4
Калібр, мм: 149,3
Засаўка: гарызантальная клінавая
Лафет: каробчаты
Вугал узвышэння: ат-3° да +43°
Вугал павароту:
Хуткастрэльнасць,
выстралаў/хвіл:
3
Пачатковая хуткасць
снарада, м/с
757
Максімальная
далёкасць, м:
22000

15 cm Kanone 16 — нямецкая цяжкая палявая гармата узору 1916 года. Выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны і Другой сусветнай вайны.

Апісанне канструкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Гэта гармата была адной з самых цяжкіх, таму ў якасці лафета яму служылі чатырохколавыя драбіна са сталёвымі коламі. Асобна транспартаваліся гарматны шчыт і ствол. Гармата магла страляць двума тыпамі фугасных снарадаў: выкарыстоўваліся тры зарады, давалых розную хуткасць. Першы зарад даваў пачатковую хуткасць у 555 м/с, уторай — у 696 м/с, трэці — у 757 м/с.

Гармата знаходзілася на ўзбраенні Германскай імперыі ў Першую сусветную вайну. Па сканчэнню вайны ўсе гарматы былі перададзены Бельгіі як частку вайсковых рэпарацый. У Другую міравую пасля акупацыі Бельгіі вермахт вярнуў сабе гарматы і прысвоіў ім назву 15 cm K 429(b). Яны выкарыстоўваліся для берагавой абароны (галоўным чынам на Атлантычным вале). У 1941 годзе частку гарматаў усталявалі на лафеты ад 21 cm Mrs.18, стварыўшы новы варыянт гарматы.

15 cm Kanone 16
  • Hogg, Ian. Twentieth-Century Artillery. New York: Barnes & Noble Books, 2000 ISBN 0-7607-1994-2
  • Jäger, Herbert. German Artillery of World War One. Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood Press, 2001 ISBN 1-86126-403-8