Красавік : у Менску заснавана кааператыўна–выдавецкае таварыства «Адраджэнне» для выдання твораў мастацкай літаратуры і падручнікаў для беларускіх школ. Існавала да снежня 1922 года.
Сакавік : фрагменты паэмы Гамера «Іліяда» ў беларускім перакладзе Б. Тарашкевіча надрукаваны ў віленскім тыднёвіку «Беларускі звон» (вершы 1 — 87 з першай песні ў № 7(32) ад 11 сакавіка 1922; вершы 87 — 208 у № 9(34) ад 25 сакавіка 1922).