21 cm Mörser 10 | |
---|---|
21 cm Mörser 10 Мельбурн, Аўстралія | |
Тып: | гаўбіца |
Краіна: | Германская імперыя |
Гісторыя службы | |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Krupp |
Вытворца: | Krupp |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 7029 |
Даўжыня ствала, мм: | 2570 |
Вага снарада, кг | 114 |
Калібр, мм: | 211 |
Засаўка: | гарызантальныя клінавая |
Супрацьадкатная прылада: | гідра-пнеўматычная |
Лафет: | каробчаты |
Вугал узвышэння: | ат-6° да +70° |
Вугал павароту: | 4° |
Пачатковая хуткасць снарада, м/с |
335 |
Максімальная далёкасць, м: |
9400 |
21 cm Mörser 10 (21 cm Mrs 10) — нямецкая гаўбіца узору 1910 года. Выкарыстоўвалася падчас Першай сусветнай вайны.
21 cm Mrs 10 змяніла 21 cm Mörser 99, у якой адсутнічала сістэма аддачы. Для транспартавання гармата разбіралася на дзве часткі. Для перавозкі ствала выкарыстоўваўся чатырохколавы прычэп. Падчас вайны частка гаўбіц атрымала гарматны шчыт. Асаблівасцю 21 cm Mrs 10 было тое, што яна мела дзве сошкі, адна складная, якая знаходзілася па сярэдзіне станіны, іншая стандартная, пад канцом станіны. У камплект гарматы ўваходзілі драўляныя пласціны для колаў (па 10 штук на кожнае кола), каб пазбегнуць увязванне гарматы ў зямлі.
Перад прыняццем на ўзбраенне было выраблена восем гаўбіц, з якіх сфармавалі 2 батарэі. Досвед выкарыстання ўзораў паказаў невысокую далёкасць стральбы гарматы (усяго 7 км). Пасля дапрацоўкі далёкасць стральбы павялічылася да 9 км. Напачатку вайны на ўзбраенні знаходзіліся 216 гаўбіц.[1] Яны выкарыстоўваліся з першых дзён вайны пры аблозе бельгійскай крэпасці Льеж, менавіта гэтыя гарматы пачалі атаку 5 жніўня, паспяхова абстрэльваючы фарты ва ўсходняй пляцоўцы крэпасці. Потым яна выкарыстоўвалася на ўсіх франтах як адна са стандартных тыпаў гармат падтрымкі. Колькасць гармат на батарэю вар'іравалася ад 3 да 4. Мінімум дывізія мела каля 8-9 батарэй з падобнымі гарматамі (калібрам 15 см і 21 см), але звычайна на адну дывізію даводзілася каля 16 батарэй.
21 cm Mörser 10 на Вікісховішчы |