22 | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Сінгл Тэйлар Свіфт з альбома Red |
||||
Выпушчаны | 12 сакавіка 2013 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Жанр | поп, дыска, баблгам-поп, дэнс-поп | |||
Працягласць | 3:52 | |||
Лэйбл | Big Machine | |||
Прадзюсар | Макс Марцін, Шалбэк | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Макс Марцін, Шалбэк | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
US Billboard Hot 100 — 20 |
||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«22» — чацвёрты сінгл амерыканскай кантры-поп спявачкі Тэйлар Свіфт з яе чацвёртага студыйнага альбома «Red». Афіцыйны рэліз адбыўся 12 сакавіка 2013 года пад лэйблам Big Machine. Кампазіцыя была напісана самой спявачкай у супрацоўніцтве з Максмам Марціным і Шалбэкам. Песня атрымала ў асноўным станоўчыя водгукі ад музычных крытыкаў і дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100.
«22» была запісана як паўнавартасная поп-песня, якая пачынаецца з рэзкага акустычнага гітарнага рыфа, што пераходзіць у дыска, баблгам-поп і дэнс-поп на прыпеве[1][2][3]. На момант стварэння песня з'яўлялася адной з самых нестандартных у кар'еры спявчакі. Пасля самастойнага напісання альбома «Speak Now» яна вырашыла супрацоўнічаць з рознымі аўтарамі песень і прадзюсарамі для «Red», каб выйсці за рамкі свайго гучання. Лірычна трэк апісвае радасць і бесклапотнасць 22-гадовага ўзросту[4]. Дзякуючы сваёй прыхільнасці да пэўнай даты, з цягам часу песня ператварылася ў культурны феномен.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
![]() |
За ўвесь час 22 стаў маім любімым узростам. Мне падабаецца, што ты працягваеш нечаму вучыцца, але ведаеш усё, што табе трэба. Ты яшчэ нічога не ведаеш, але ты ведаеш, што нічога не ведаеш. Ты дастаткова дарослы для таго, каб пачаць будаваць планы на жыццё, але не настолькі, каб не мець шматлікіх пытанняў. З гэтага нараджаецца адчуванне бесклапотнасці, якое заснавана на нерашучасці, страху і, разам з тым, свабодзе дзеянняў. Я вельмі многаму навучылася ў гэтым узросце. | ![]() |
Трэк планавалі даслаць на радыё ЗША 5 сакавіка 2013 года, але прэм'еру адсунулі на адзін тыдзень, да 12 сакавіка. У Вялікабрытаніі рэліз адбыўся яшчэ пазней, 31 сакавіка. Разам з ім выйшаў эксклюзіўны абмежаваны тыраж індывідуальна пранумараванага CD-сінгла. Ён прадаваўся і сам па сабе, і разам з гастрольнымі таварамі.
Пасля выхаду «22» атрымала станоўчыя водгукі музычных крытыкаў, якія пахвалілі запамінальную мелодыю і поп-пастаноўку[5]. Песня дасягнула 20 месца ў Billboard Hot 100, стаўшы шостай песняй з «Red», якая дасягнула топ-20 у ЗША. Кампазіцыя таксама трапіла ў дзясятку лепшых сінглаў у многіх краінах свету. Музычнае відэа было знята ў Малібу, штат Каліфорнія. Згодна з сюжэтам, Свіфт весяліцца на вечарыне са сваімі сябрамі. Рэжысёрам выступіў Энтані Мэдлер[6].
Патаемнае пасланне — «Дыяна Эшлі Клэр Селена».
Штотыднёвыя чарты[правіць | правіць зыходнік]
|
Выніковыя гадавыя чарты[правіць | правіць зыходнік]
|