38 cm Belagerungshaubitze M. 16 | |
---|---|
![]() 38 cm M. 16 на Італьянскім фронце | |
Тып: | аблогавая гармата |
Краіна: | ![]() |
Гісторыя службы | |
Гады эксплуатацыі: | 1916—1918 |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Канструктар: | Škoda |
Распрацаваны: | 1915–16 |
Вытворца: | Škoda |
Гады вытворчасці: | 1916–18 |
Усяго выпушчана: | 10 |
Характарыстыкі | |
Маса, кг: | 81 700 |
Даўжыня ствала, мм: | 6460 |
Калібр, мм: | 380 |
Засаўка: | гарызантальная клінавая |
Супрацьадкатная прылада: | гідра-пнеўматычная |
Лафет: | платформа |
Вугал узвышэння: | ат+40° да +75° |
Вугал павароту: | 360° |
Хуткастрэльнасць, выстралаў/хвіл: |
1 ў 5 хв. |
Пачатковая хуткасць снарада, м/с |
459 |
Максімальная далёкасць, м: |
15 000 |
38 cm Belagerungshaubitze M. 16 (38 cm цяжкая гаўбіца M 16)— стаяла на ўзбраенні Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны.
Праца над праектам гаўбіцы пачалася ў 1915 годзе. Новая гаўбіца павінна была мець характарыстыкі блізкія да 42-см гаўбіцы, палявую мадыфікацыю якой маглі перавозіць толькі па чыгунцы. Таму новая гаўбіца павінна была быць больш мабільнай, як 305 мм гаўбіца, з далёкасцю выстралу 15 км, мантаж гаўбіцы складаў 6-8 гадзін, а час бетанавання падмурка 2-15 дзён. Распрацоўкай заняўся галоўны інжынер кампаніі Рычард Дырмозэр (Richard Dirmoser). Для транспартавання гаўбіцу планавалі разбіраць на чатыры часткі, масай 38 т., 33 т., 37,6 т., 36,6 т. Лафет гаўбіцы мантавалі на бетонным ці металічнай платформе. Пры паасобным зараджанні ўжывалі два выгляды артылерыйскіх снарадаў, 5 тыпаў парахавых зарадаў.
У студзені 1916 выпрабавалі два прататыпы гаўбіцы, а ўжо ў траўні гаўбіцы з мадэрнізаванымі лафетамі і назвамі «Gudrun», «Barbara» узялі ўдзел у наступе на Італьянскім фронце ў бітве пры Бітве пры Азьяга. Яны праславіліся пры абстрэле варожых падраздзяленняў ў форта Лузэрн. Гаўбіца «Barbara» абстрэльвала італьянскія фарты Punta Corbin, Casa Ratti, гаўбіца «Gudrun» фарты Valmorbia, Coni Zugna і Col Santo. У выніку было заказана яшчэ 14 гаўбіц, з якіх да канца вайны вырабілі 10 асобнікаў. У бітве пры рацэ Изонца брала ўдзел батарэя № 4 38-см гаўбіц. У чэрвені 1918 ў Monte Erio дзве батарэі гаўбіц паднялі на вышыню 1600 м. Для перавозкі разабранай гаўбіцы ўжывалі аўтацягнік Austro-Daimler M.16 B-Zug / C-Zug .