50-я цырымонія «Грэмі» |
---|
50-я цырымонія «Грэмі» адбылася ў Лос-Анджэлесе 10 лютага 2008 года і з’яўлялася юбілейнай. Намінанты былі абвешчаныя 6 снежня 2007 года.
Да 50-годдзя музычнай узнагароды «Грэмі» амерыканская Акадэмія гуказапісу выдала некалькі складанак трэкаў выканаўцаў, якія былі ўладальнікамі прэміі ў папярэднія гады. Акадэмія выпусціла дыскі сумесна з кампаніяй «Shout! Factory», якая спецыялізуецца на выданні архіўных запісаў. Першыя два дыскі, «Сучасны R&B» і «Сучасны поп», з’явіліся ў продажы 27 лістапада 2007 года. Яшчэ пяць складанак, прысвечаных кантры, рок- і поп-музыцы, былі выдадзеныя 8 студзеня 2008 года. 30 лістапада ў эфір канала CBS выйшаў дзвюхгадзінны дакументальны фільм, які распавядае пра прэмію «Грэмі».[1]