Кёрціс Джэймс Джэксан III (англ.: Curtis James Jackson III; нар. 5 ліпеня 1975[1][2], South Jamaica[d], Куінс[3]), больш вядомы пад сваім сцэнічным псеўданімам 50 Cent (бел.: фіфці сэнт) — амерыканскі рэпер. Вядомасць прыйшла да яго з выпускам альбомаў Get Rich or Die Tryin '(бел.: Зрабiся багатым або памры спрабуючы) і The Massacre (бел.: Разня). 50 Cent дамогся поспеху з абодвума альбомамі, прадаўшы больш за 36 мільёнаў копій па ўсім свеце.
Народжаны ў раёне Паўднёвая Ямайка, Куінс, Нью-Ёрк, Кёрціс Джэксан ў маладосці пачаў гандляваць какаінам. Пасля таго, як ён кідае гандаль наркотыкамі, каб прысвяціць сябе музычнай кар’еры, у яго страляюць 9 разоў у 2000 годзе. Пасля выхаду яго мікстэйпа Guess Who’s Back?, 50 Cent’а заўважае Эмінем і падпісвае з ім кантракт у Interscope Records. З дапамогай Эмінема і Dr. Dre, якія прадзюсавалі яго, да яго прыходзіць першы галоўны камерцыйны поспех, ён становіцца адным з самых прадаваных выканаўцаў ва ўсім свеце. У 2003 годзе ён засноўвае лэйбл G-Unit Records, які падпісваў кантракты з такімі артыстамі, як Young Buck, Лойд Бэнкс і Tony Yayo. 50 Cent меў шмат сутычак з іншымі рэперам, уключаючы Ja Rule, Game і Fat Joe.