6Q0B44E, часам скарочана B44E — невялікі аб’ект, магчыма з’яўляецца касмічным смеццем, у наш час знаходзіцца на арбіце Зямлі па-за межамі арбіты Месяца.
6Q0B44E упершыню назіралі даследчыкі лабараторыі Catalina Sky Survey Арызонскага ўніверсітэта 28 жніўня 2006 года. Адкрыццё было пацверджана на наступны дзень, назіраннямі каліфарнійскіх астраномаў з абсерваторыі Table Mountain Observatory, у рамках праграмы Siding Spring Survey.[1]
Аб’ект мае ўсяго некалькі метраў у папярочніку і быў часова класіфікаваны як штучны. B44E верціцца вакол Зямлі на адлегласці ад 585 000 км, да 983 000 км, што ў 2—3 раз далей, чым адлегласць да Месяца. Аб’ект абарачаецца вакол Зямлі за 80 дзён.[2]
B44E быў заўважаны ў самы спрыяльны момант, калі яго яркасць дасягала 19-й зорнай велічыні. Калі аб’ект аддаляецца ад Зямлі, яго яркасць зніжаецца да 28-й зорнай велічыні.[3]
Разлічаныя па выніках назіранняў эфемерыды паказваюць, што, верагодна, B44E увайшоў у сістэму Зямля-Месяц паміж 2001 і 2003 гадамі, хоць, магчыма, ён прыбыў у наваколлі Землі і дзесяць гадоў назад. Падабенства паміж B44E і J002E3, які ў наш час лічыцца часткай ракеты Апалон-12, прывялі некаторых астраномаў да здагадкі, што B44E можа быць іншай рэліквіяй засваення чалавекам касмічнай прасторы, якая вярнулася на арбіту Землі.