8. Armee 8 Армія | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1914—1919 |
Краіна |
![]() |
Падпарадкаванне | Генеральны штаб Германскай імперыі |
Уваходзіць у | Германская імперская армія |
Тып |
![]() |
Дыслакацыя | |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Генерал-палкоўнікі Максіміліян фон Прытвіц, Паўль фон Гіндэнбург, генерал ад інфантэрыі Ота фон Белаў |
8-я А́рмія (ням.: 8. Armee / Armeeoberkommando 8 / A.O.K. 8) — воінскае аб’яднанне армейскага узроўня імперскай Германскай Арміі падчас Першай сусветнай вайны.
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 года на базе І Армейскай Інспекцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяннях на тэрыторыі Усходняй Прусіі супраць войскаў Расійскай імперыі.
Згодна з планам Шліфена Германія разгарнула асноўныя сілы (7 армій) на Заходнім фронце, а на усходзе сканцэнтравала супраць Расіі толькі 8-ю армію, у склад якой увайшлі 4 вайсковых карпусы [1].
Войскі 8-й арміі, выкарыстоўваючы асаблівасці мясцовасці, не займалі суцэльнага фронту, а размяшчаліся асобнымі ачагамі (па корпусу) ва ўмацаваных раёнах на галоўных напрамках. Усяго 8-я армія на пачатку вайны складалася з 15 пяхотных і 1 кавалерыйскай дывізій, 1044 гармат (у тым ліку 156 цяжкіх), агульным лікам каля 200 тысяч чалавек, пад камандаваннем генерал-палкоўніка фон Прытвіца [1].
Галоўнай задачай 8-й арміі была абарона Усходняй Прусіі і дапамога аўстра-венгерскім войскам, якія, паводле плана германскага камандавання, павінны былі адыграць галоўную ролю ў барацьбе з Расіяй.