81-я заходнеафрыканская дывізія | |
---|---|
![]() | |
Гады існавання | 1943—1945 |
Краіна |
![]() |
Тып | воінскае фарміраванне і дывізія |
Колькасць | 15 000 чалавек |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Крыстафер Вулнер і Фрэдэрык Джозеф Лафтус-Татэнхэм |
81-я заходнеафрыканская дывізія[1] — каланіяльнае воінскае фарміраванне Узброеных сіл Вялікабрытаніі часоў Другой сусветнай вайны. Падраздзяленне ўдзельнічала ў Бірманскай кампаніі. Як адзначаў генерал-лейтэнант Уільям Слім, дывізія адзначылася выкарыстаннем насільшчыкаў для перакідання боепрыпасаў і цяжкага ўзбраення, а таксама вялікай колькасцю еўрапейцаў у асабістым складзе (50-60 чалавек на батальён)[2].
Ініцыятарам стварэння дадзенай дывізіі быў генерал Джордж Гіфард, начальнік заходнеафрыканскага камандавання брытанскай арміі. Ён меў вялікі досвед работы з афрыканскімі войскамі і вельмі хацеў, каб яны прынялі ўдзел у баявых дзеяннях. Афіцыйна падраздзяленне сфарміравана 1 сакавіка 1943 года. Асновай новай дывізіі паслужылі Каралеўскія пагранічныя сілы Заходняй Афрыкі. Адна з брыгад (3-я заходнеафрыканская) і некалькі дапаможных падраздзяленняў, якія ўваходзілі ў склад фармавання, ужо ўдзельнічалі ў баях супраць італьянцаў ва Усходняй Афрыцы.
Сімвалам дывізіі быў чорны павук на жоўтым фоне. Насякомае з’яўлялася адсылкай да Анансі, персанажу міфалогіі народа ашанці.
14 жніўня часці дывізіі прыбылі ў Брытанскую Індыю. Асноўныя сілы фарміравання прынялі ўдзел у другой Араканскай кампаніі з лютага па май 1944 года, дзейнічаючы ў даліне Каладан на флангу 15-га Індыйскага корпуса. У канцы сакавіка значныя японскія падмацаванні (у тым ліку частка войскаў Індыйскай нацыянальнай арміі) абышлі дывізію з флангу і вымусілі яе адступіць у даліну Калапанзін. У жніўні заходнеафрыканцы зноў увайшлі ў Каладан, прымусіўшы японцаў і калабарантаў адступіць. Затым часці дывізіі прасунулася ўніз па даліне і 28 студзеня 1945 года дасягнулі Мехаунга.
22 красавіка 1945 года заходнеафрыканцы выведзены ў тыл на адпачынак. 31 жніўня яны былі вернуты на радзіму, і 81-я дывізію расфармавалі.