8 cm Luftminenwerfer M. 15 | |
---|---|
Тып: | пнеўматычны мінамёт |
Краіна: | ![]() |
Гісторыя службы | |
Выкарыстоўвалася: | |
Войны і канфлікты: | Першая сусветная вайна |
Гісторыя вытворчасці | |
Гады вытворчасці: | 1915 |
Характарыстыкі | |
Калібр, мм: | 80 |
Максімальная далёкасць, м: |
200-300 |
8 cm Luftminenwerfer M. 15 (8 cm пнеўматычны мінамёт M. 15) — выкарыстоўвался войскам Аўстра-Венгрыі падчас Першай сусветнай вайны. Быў распрацаваны ў майстэрнях 58-й стралковай дывізіі. Вытворчасцю мінамёта займалася Vereinigte Elektrische Maschinen A. G. ў Будапешце. Пнеўматычны мінамёт ўяўляў сабой даволі простую канструкцыю. Балон са сціснутым паветрам знаходзіўся пад рамай у выглядзе двух трохкутнікаў, паміж якімі размясціўся хісткі ствол. Для ажыццяўлення стрэлу салдату было неабходна кароткачасова адкрыць кран з сціснутым паветрам. На заднюю частку міны надзяваўся абтуратар , які дазваляў да пэўнага моманту ўтрымвацца міне ў ствале. Пад ціскам прыкладна ў 40 атмасфер сціснутае паветра выштурхвала міну са ствала. Максімальная далёкасць стрэлу складала 200-300 метраў.