9×19 мм Парабэлум

9×19 мм Парабэлум

9×19 мм Парабэлум (Люгер-Парабэлум, Пара, Люгер, 9-мм Пара, P.08) — пісталетны ўнітарны патрон, распрацаваны ў 1902 годзе нямецкім збройнікам Георгам Люгерам пад аднайменны пісталет «Люгер-Парабэлум».

Назва была ўтвораная ад лацінскай прыказкі «Жадаеш міру — рыхтуйся да вайны» (лац.: Si vis pacem, para bellum). У 1904 годзе яго прынялі на ўзбраенне германскага флота, у 1908 годзе — на ўзбраенне германскага войска. Насамрэч, гэты патрон уяўляе сабой гільзу ад патрона калібра 7,65 мм, злучаную з куляй патрона 9 мм. Першапачаткова куля мела канічную форму з плоскай галаўной часткай (у выглядзе ўсечанага конусу).

У 1904 годзе патрон прынялі на ўзбраенне германскага флота, у 1906 годзе на ўзбраенне германскага імперскага войска.

У 1939 годзе патрон з куляй масай 7,5 грамаў быў прыняты на ўзбраенне Швецыі пад найменнем m/39.

Пасля Другой сусветнай вайны патрон быў прыняты на ўзбраенне ў многіх краінах свету. Ён таксама стаў стандартным патронам краін NATO. У наш час гэты патрон з'яўляецца адным з найболей распаўсюджаных і масавых 9 мм патронаў для пісталетаў і пісталетаў-кулямётаў у свеце. Патрон выпускаецца вялікай колькасцю вытворцаў у розных краінах свету. Існуюць варыянты са сталёвымі і латуневымі гільзамі, з кулямі розных формаў і матэрыялаў, уключаючы пластыкавыя.

Схематычная выява