Acanthurus mata

Acanthurus mata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acanthurus mata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  172265
NCBI  175430

Acanthurus mata — гэта від марскіх трапічных рыб, якія належаць да сямейства Acanthuridae.

Гэта сярэдніх памераў рыба, якая можа дасягаць максімальнага памеру ў 50 см даўжыні. Цела мае авальную форму і сціснута з бакоў. Як і іншыя прадстаўнікі сямейства, Acanthurus mata плавае з дапамогай грудных плаўнікоў. Хваставы плаўнік мае форму паўмесяца. Рот маленькі і завостраны[1]. Яго цела з прожылкамі блакітна гарызантальных ліній на карычневым фоне, хоць з часам ён можа змяніць колер, стаўшы цалкам шэра-блакітным. Жоўтая падоўжная паласа праходзіць праз вочы і падзяляецца на дзве лініі, якія праходзяць перад вачамі. Верхняя губа таксама жоўтая[2]. Спінны і анальны плаўнік  сіняватыя з жоўтым бляскам, іх аснаванні падкрэслівае тонкая чорная лінія.

Acanthurus mata

Гэтая рыба мае шырокае распаўсюджанне ў трапічных водах, якія ідуць ад заходняй часткі Індыйскага акіяна да архіпелага пасярод Ціхага акіяна, таму яна шырока распаўсюджаная па ўсім Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне[3].

Асяроддзе пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

Acanthurus mata, як правіла, засяляе стромкія схілы вакол каралавых рыфах ў дыяпазоне глыбінь ад 5 да 45 м.

Харчуецца планктонам з перавагай зоапланктону.

Зноскі