Acquis communautaire (acquis), што азначае «здабытак супольнасці» — прававая сістэма Еўрапейскага Саюза, якая ўключае акты заканадаўства Еўрапейскага Саюза (але не абмяжоўваецца імі), прынятыя ў рамках Еўрапейскай супольнасці, Агульнай знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі і Супрацоўніцтва ў сферы юстыцыі і ўнутраных спраў.
Такая сістэма стваралася і развівалася на працягу амаль 50 гадоў і ўтрымлівае больш за 14 000 розных відаў прававых актаў і амаль 9000 рашэнняў Суда ЕС.
Гэта сукупнасць агульных правоў і абавязацельстваў, абавязковых да выканання ва ўсіх краінах-сябрах ЕС. Здабытак пастаянна змяняецца і абагульняецца. Ён уключае:
Такім чынам, пад здабыткам Супольнасці разумеюцца не толькі законы Супольнасці ў вузкім сэнсе, але і ўсе акты, прынятыя ў рамках другога і трэцяга «сталпоў» Еўрапейскага Саюза і вызначаныя ў дагаворах агульныя мэты.
Перш чым уступіць у Еўрапейскі Саюз, краіны-заяўнікі павінны прыняць здабытак Супольнасці. Выключэнні магчымыя толькі пры асаблівых абставінах, і іх сфера абмежаваная. Саюз поўны рашучасці захоўваць здабытак Супольнасці ў яго цэласнасці і развіваць яго далей.
Права ЕС звернута перш за ўсё да дзяржаў-членаў ЕС. Яны павінны няўхільна прытрымлівацца прававых установак дырэктыў, рэгламентаў, рашэнняў і іншых актаў ЕС, паколькі ў момант ўступлення ў гэта аб’яднанне добраахвотна аддалі яму частку свайго суверэнітэту.
Адначасова многія дзяржавы Еўропы, якія сёння не з’яўляюцца членамі ЕС, выказалі сваё жаданне ў будучыні ўступіць у гэты Саюз. Адною з асноўных умоў прыняцця ў ЕС новых чальцоў ёсць адаптацыя іх унутранага заканадаўства да права ЕС. Пры гэтым пад адаптацыяй разумеюць сістэму аднабаковых мер, якія прымаюцца дзяржавамі, якія маюць намер уступіць у ЕС, з мэтай прывядзення сваіх заканадаўчых сістэм у адпаведнасць з абавязковым мінімумам заканадаўства ЕС. Такі абавязковы мінімум атрымаў назву acquis communautaire, што ў перакладзе з французскага азначае здабытак супольнасці. Гэты здабытак супольнасці быў распрацаваны ў сярэдзіне 90-х гадоў для 10 дзяржаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, а таксама Кіпра, з якімі ЕС на той час усталяваў адносіны асацыяцыі.
З краінамі, якія падпісалі еўрапейскія пагадненні, адбываецца так званая працэдура скрынінга заканадаўства, калі ўвесь аб'ём заканадаўства краін-кандыдатаў, які адносіцца да кампетэнцыі ЕС, паслядоўна правяраецца на адпаведнасць заканадаўству ЕС, на што вылучаецца адпаведная экспертная і фінансавая падтрымка. Такім чынам, за пяць-сем гадоў заканадаўства краіны-кандыдата цалкам прыводзіцца ў адпаведнасць з заканадаўствам ЕС, што зрабіла магчымым іх інтэграцыю ва ўнутраны рынак, і, нарэшце, ўступленне ў ЕС.
У цяперашні час acquis communautaire складаецца з наступных раздзелаў:
Раздзел 1. Вольны рух тавараў
Раздзел 2. Вольны рух працоўнай сілы
Раздзел 3. Вольны рух прадастаўлення паслуг
Раздзел 4. Вольны рух капіталаў
Раздзел 5. Дзяржаўныя закупкі
Раздзел 6. Заканадаўства аб кампаніі
Раздзел 7. Заканадаўства аб інтэлектуальнай уласнасці
Раздзел 8. Палітыка па канкурэнцыі
Раздзел 9. Фінансавыя паслугі
Раздзел 10. Інфармацыйнае грамадства і медыя
Раздзел 11. Сельская гаспадарка і сельская развіццё
Раздзел 12. Бяспека ежы, ветэрынарная і фітасанітарная палітыка
Раздзел 13. Рыбалоўства
Раздзел 14. Транспартная палітыка
Раздзел 15. Энергетыка
Раздзел 16. Падаткаабкладанне
Раздзел 17. Эканоміка і манетарная палітыка
Раздзел 18. Статыстыка
Раздзел 19. Сацыяльная палітыка і занятасць
Раздзел 20. Прамысловая палітыка
Раздзел 21. ТрансЕўрапейскія сеткі
Раздзел 22. Рэгіянальная палітыка і каардынацыя структурных інструментаў
Раздзел 23. Судовая вытворчасць і асноўныя правы
Раздзел 24. Юстыцыя, свабода і бяспека
Раздзел 25. Навука і даследаванні
Раздзел 26. Адукацыя і культура
Раздзел 27. Навакольнае асяроддзе
Раздзел 28. Абарона правоў спажыўцоў і ахова здароўя
Раздзел 29. Мытны саюз
Раздзел 30. Знешнія зносіны
Раздзел 31. Замежная палітыка, палітыка абароны
Раздзел 32. Фінансавы кантроль
Раздзел 33. Фінансавая і бюджэтная палітыка
Раздзел 34. Інстытуты
Раздзел 35. Іншыя праблемы