Acura

Acura
англ.: Acura
Тып падраздзяленне[d]
Заснаванне 27 сакавіка 1986
Заснавальнікі Sōichirō Honda[d]
Краіна
Адрас
Галіна аўтамабільная прамысловасць
Прадукцыя аўтамабіль класа люкс[d]
Матчына кампанія American Honda Motor Company[d]
Сайт acura.com (англ.)

Акура (Acura) — паўночнаамерыканскае аддзяленне канцэрна Honda, якое спецыялізуецца на выпуску спартыўных і прадстаўніцкіх аўтамабіляў. Зборачны завод American Honda Motor Co. быў адчынены 27 сакавіка 1986 г. ў Каліфорніі. Найменне Акура з’явілася ў 1989 г. і адносіцца выключна да прэстыжных мадэлей Honda, якія прадаюць у ЗША. Тактыка-тэхнічныя даныя аўтамабіляў маркі Акура, як правіла, не адрозніваюцца ад адпаведных параметраў мадэлей фірмы Honda. Пры гэтым назвы мадэляў супадаюць. Вялікая частка мадэляў вырабляецца непасрэдна ў Паўночнай Амерыцы (серыі TL і CL), а асобныя мадэлі — RL і NSX з-за невысокага попыту ўвозяць з Японіі. Выпуск толькі амерыканскіх мадэляў Акура ў 1999 г. склаў 101,3 тыс. ад.

Асноўнае адрозненне мадэлей маркі Акура ад аналагічных аўтамабіляў Honda — спартыўнае аблічча і больш высокі ўзровень серыйнай камплектацыі. Акрамя гэтага, Акура прадстаўляе ў ЗША больш прэстыжныя мадэлі TL і RL, якія Honda не прапаноўвае амерыканцам.

Мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]