Aegialitis — род раслін падсямейства Staticoideae[1] сямейства Плюмбагавыя (Plumbaginaceae)[2]. Уключае ў сябе 2 віды — Aegialitis annulata[3] і Aegialitis rotundifolia[4].
Невялікія (Aegialitis rotundifolia не вырастае вышэй за 2 м[5]) мангравыя лістападныя кусты-галафіты са сцебламі, пакрытымі лісцем. Простае скурыстае чарашковае лісце з паралельным жылкаваннем, без валасінак, лісты размяшчаюцца па чарзе, спіральна. Кветкі сабраны ў гронкападобныя суквецці, маюць 5 пялёсткаў і тычынак 5. Апыляюцца перапончатакрылымі, лускакрылымі і двухкрылыми насякомымі. Плод — вузкая цыліндрычная раскрывальная каробачка з сітаватым мезакарпіем, падзеленая на пяць сектараў. Насенне — крылаткі[6].
Растуць у мангравых балотах на адлогіх берагах Індыйскага і Ціхага акіянаў, якія перыядычна заліваюцца марской вадой, з засоленымі глебамі, у верхняй і сярэдняй зоне прыліўна-адліўнай паласы.
Арэал распасціраецца ад Бенгальскага заліва да Паўночнай Аўстраліі, захопліваючы Вялікі бар'ерны рыф. Aegialitis annulata распаўсюджаны ў Інданезіі, на паўночным захадзе і паўночным усходзе Аўстраліі і ў Папуа — Новай Гвінеі[7].
Aegialitis rotundifolia сустракаецца ў Бангладэш, у Індыі, дзе асноўны арэал знаходзіцца ў Сундарбане, а ў штаце Андхра-Прадэш, на Нікабарскіх і Андаманскіх астравах яна сустракаецца радзей. Акрамя таго, яе можна сустрэць у М'янме, Тайландзе, Інданезіі і асобныя ўчасткі на поўначы Суматры.
Зноскі
- ↑ Aegialitis: інфармацыя на сайце GRIN
- ↑ Plant Name Details for Aegialitis (англ.). інфармацыя на сайце IPNI. Праверана 10.09.2016.
- ↑ Aegialitis annulata R. Br.-1 Aegialitis: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)
- ↑ Aegialitis rotundifolia Roxb.-1 Aegialitis: інфармацыя на сайце IPNI (англ.)
- ↑ Ellison, J., Koedam, N.E., Wang, Y., Primavera, J., Jin Eong, O., Wan-Hong Yong, J. & Ngoc Nam, V.. Aegialitis rotundifolia в Красном списке угрожаемых видов (англ.). The IUCN Red List of Threatened Species 2010. IUCN (17 снежня 2010). Праверана 10 верасня 2016.
- ↑ Aegialitis
- ↑ Ellison, J., Koedam, N.E., Wang, Y., Primavera, J., Jin Eong, O., Wan-Hong Yong, J. & Ngoc Nam, V.. Aegialitis annulata у Чырвоным спісе відаў пад пагрозай (англ.). The IUCN Red List of Threatened Species 2010. IUCN (17 снежня 2010). Праверана 11 кастрычніка 2016.