«AllMovie» | |
---|---|
![]() ![]() | |
URL | allmovie.com (англ.) |
Камерцыйны | Так |
Тып сайта | база даных |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова(-ы) | англійская |
Уладальнік | All Media Network[d] |
Аўтар | Michael Erlewine[d] |
Пачатак працы | 1994 |
Рэйтынг Alexa | 50 917[1] |
![]() |
«AllMovie»[2] (англ.: AllMovie) — амерыканская інтэрнэт-база даных і вэб-сайт пра кінематограф, тэлепраграмы, біяграфіі акцёраў, рэжысёраў, прадзюсараў і іншых спецыялістаў кінематографа[3].
Сайт «All-Movie» Guide быў заснаваны Майклам Эрлеўайном ў 1994 годзе[4] як дадатак да праекта «All-Music Guide», прысвечанага музычным запісах. У новай базе даных былі сабраныя падрабязныя звесткі пра фільмы, уключаючы асноўныя выходныя даныя, акцёрскі склад, інфармацыю аб здымачных групах і вытворчых кампаніях. Ліцэнзію на выкарыстанне базы набыло больш за 10000 розных фірмаў, пачынаючы ад кінадыстрыб'ютараў і заканчваючы вэб-сайтамі і пунктамі рознічнага продажу.
У канцы 2007 года кампанію All Media Guide, уладальніка сайтаў «AllMusic», «AllMedia» і «AllGame», набыла «Macrovision» (пазней Rovi Corporation) за $ 102 млн ($ 72 млн выплачана адразу, тыя, што засталіся 30 млн — на працягу наступнага года)[5][6]. З 2011 па 2013 гады доступ да баз ажыццяўляўся праз агульны сайт AllRovi.com.
У жніўні 2013 года «AllMovie» разам з «AllMusic» і «AllGame» былі набыты амерыканскай кампаніяй «All Media Network, LLC»[7].
16 красавіка 2015 года «Blinkx Plc» набыла «All Media Network» і правяла рэбрэндынг вэб-сайта пад новым уніфікаваным банэрам «RhythmOne Group»[8][9].
Офісы «AllMovie» знаходзяцца ў Сан-Францыска, штат Каліфорнія, і ў Эн-Арбар , штат Мічыган, ЗША.
База даных «AllMovie» з'яўляецца ўсёабдымнай і ўключае асноўную інфармацыю пра аўдыёвізуальныя прадукты, выканальніцкія і вытворчыя даныя, сінопсісы, прафесійныя агляды, біяграфіі, спасылкі паміж данымі. Яна прапануе значную колькасць функцый і паслуг, даступных кожнаму карыстальніку, які наведвае вэб-сайт.
{{cite press release}}
: |archive-url=
патрабуе |archive-date=
(даведка); Праверце значэнне даты ў: |accessdate=
(даведка) (англ.)