Annuario Pontificio (італ.: «Пантыфікальны Штогоднік») — статыстычны штогоднік, які выдаецца ў Ватыкане на італьянскай мове з 1912 года царкоўнымі ўладамі Рымска-Каталіцкай Царквы. Annuario Pontificio змяшчае спіс і падрабязную інфармацыю пра ўсіх афіцыйный асоб і тэрытарыяльныя установы Рымска-Каталіцкай Царквы. Annuario Pontificio публікуе падрабязную статыстыку пра кожную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку за мінулы год. У статыстыцы ўказваецца назва адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі Рымска-Каталіцкай Царквы, ардынарый гэтай царкоўнай структуры, яе афіцыйны адрас і кантактныя даныя, а таксама іншая разнастайная статыстыка, якая тычыцца колькасці духавенства, маснаства і колькасці вернікаў.
Падобныя статыстычныя даведнікі пад назвай «Informazioni per l’Anno..».. нерэгулярна выдаваліся Ватыканам з 1716 па 1859 гг. У 1851 годзе Ватыкан стаў выдаваць даведнік «Gerarchia di Santa Chiesa Cattolica Apostolica Romana e di ogni rito, con notizie storiche» з гістарычнымі данымі. У 1860 годзе гэты даведнік стаў звацца «Annuario Pontificio». У 1870 годзе выданне Annuario Pontificio перастала выдавацца. У 1872 годзе прыватная друкарня «Tipografia dei fratelli Monaldi» стала неафіцыйна выдаваць статыстычны даведнік «Gerarchia cattolica e la Corte Pontificia per l’anno». У 1885 годзе Ватыканская друкарня «Tipografia Vaticana» стала выдаваць напаўафіцыйныя статыстычныя даведнікі. З 1899 па 1904 гг. гэтыя даведнікі сталі звацца афіцыйным статыстычным выданнем Ватыкана. У 1904 годзе актам Acta Sanctae Sedis гэтыя даведнікі канчаткова абвешчаны афіцыйным выданнем Святога Прастола. У 1912 годзе гэты штогоднік стаў назвацца «Annuario Pontificio». З 1912 па 1924 гг. ён складаўся толькі са спісы службовых асоб і кароткіх нататкаў пра Ватыканскія кангрэгацыі. З 1940 года Annuario Pontificio выдаецца штогод ватыканскім выдавецтвам «Libreria Editrice Vaticana» і змяшчае падрабязную інфармацыю пра структуры Рымска-Каталіцкай Царквы.