Antheraea

Antheraea

Antheraea godmani
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Antheraea Hübner, 1819


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  189056
NCBI  7118
EOL  47738

Antheraea — род лускакрылых з падсямейства Saturniinae у складзе сямейства паўлінавочак (Saturniidae).

Дадзены род матылькоў часам носіць у рускай мове назву «дубовых шаўкапрадаў» якая замацавалася за ім з-за таго, што коканы некалькіх відаў роду выкарыстоўвалі ў шаўкаводстве. Аднак матылі дадзенага роду не адносяцца да сямейства сапраўдных шаўкапрадаў (Bombycidae) і з’яўляюцца прадстаўнікамі сямейства паўлінавочак.

Цела валькаватае, густа апушанае. Вусікі двухбакова-пёрыстыя. Кастальны край пярэдніх крылаў злёгку ўціснуты ля аснавання, крута выгнуты перад серпападобна завостранай вяршыні, ружавата- або карычнявата-шэры. На пярэднім крыле жылка R тонкая, адыходзіць самастойнай галіной. Жылка M2 на агульным сцябле з R5 + M1. Кожнае крыло з буйной вочкавай плямай круглявай формы і празрыстым ядром. Вусені развіваюцца на шыракалістых драўняных і хмызняковых раслінах.

У склад роду ўваходзяць:

Зноскі

  1. The «tasar» silkworm Архівавана 13 красавіка 2009 года.
  2. Produces Tassar silk in India(недаступная спасылка). Fao.org. Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2014. Праверана 18 кастрычніка 2011.