Anticarsia gemmatalis |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Від: | Anticarsia gemmatalis |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Anticarsia gemmatalis
|
|
Anticarsia gemmatalis — трапічны від молей, які кожны сезон мігруе на поўнач.
Від звычайна сустракаецца ў амерыканскіх штатах на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва (англ.) (бел. і далей на поўнач да Вісконсіна.
Імага маюць крылы шаравата-карычневага колеру, перасечаныя карычневымі або чорнымі зігзагападобнымі лініямі. Вусені чорныя або зялёныя, з вузкімі больш светлымі палосамі на спіне і баках. Яны выплёўваюць бураватае рэчыва, падскокваюць у паветра і моцна выгінаюцца, калі іх турбуюць. Від харчуецца на такіх раслінах, як Mucuna pruriens, Arachis hypogaea, соя культурная (Glycine max), бавоўнік (Gossypium), Pueraria, люцэрна (Medicago), Vigna unguiculata, боб (Vicia faba), фасоля звычайная (Phaseolus vulgaris), Phaseolus lunatus і Senna obtusifolia[1].
Самая высокая жыццяздольнасць яец назіраецца пры 25 °C і адаптацыі да больш высокіх тэмператур не адбылося на працягу трох пакаленняў назіранняў. Гэта сведчыць аб тым, што глабальнае пацяпленне знізіць страты ад вусеняў A. gemmatalis на соі ў трапічных раёнах, дзе тэмпература будзе вышэй гэтай мяжы, але павялічыць пашкоджванне соевых бабоў у раёнах, дзе у цяперашні час тэмпература ніжэйшая за гэтую, такім чынам, фактычна вобласць паражэнне будзе толькі зрушана далей на поўнач[2].
Зноскі
- ↑ ZipCode Zoo Архівавана 27 мая 2012 года.
- ↑ da Silva, D.M.; Hoffmann-Campo, C.B.; de Freitas Bueno, A.; de Freitas Bueno, R.C.O.; de Oliveira, M.C.N.; Moscardi, F. (2011-11-24). "Biological characteristics of Anticarsia gemmatalis (Lepidoptera: Noctuidae) for three consecutive generations under different temperatures: understanding the possible impact of global warming on a soybean pest". Bulletin of Entomological Research. 102 (3). Cambridge University Press (CUP): 285–292. doi:10.1017/s0007485311000642. ISSN 0007-4853.