Apataniidae — сямейства ручайнікаў падатраду Integripalpia.
Галарктыка. У Расіі 7 родаў і каля 40 відаў. У Беларусі 2 віды роду Apatania[1].
Дробнага і сярэдняга памеру ручайнікі, крылы маюць размах да 25 мм.
Лічынкі жывуць на дне вадаёмаў рознага тыпу (азёры, крыніцы, выхады грунтавых вод). Прадстаўнікі сямейства Baicalina reducta і Thamastes dipterus, якія жывуць у возеры Байкал, страцілі здольнасць да палёту і на стадыі імага перасоўваюцца па павярхневай плёнцы вады.
Каля 80 відаў, 2 падсямействы і каля 20 родаў[2].
Зноскі