Дробныя матылі з шырокімі крыламі і каржакаватым целам, светла-жоўтыя. Размах крылаў 20 — 28 мм Асноўны колер цела матылькоў — жоўта-карычневы. Вусені зялёныя, у старэйшых узростаў жоўты падоўжны рант паміж дарсальнымі бародаўкамі. Вочкі і хабаток матылькоў редукаваны. Лабіяльныя шчупікі добра развітыя, 3-членікавыя. Грудныя ногі моцна зменшаны, брушныя цалкам рэдукаваны. Лёт матылькоў з мая па жнівень. Зімуюць вусені ў коканах, а акукліванне адбываецца вясной. Кармавыя аб’екты вусеняў: драўняныя расліны, галоўным чынам, дуб звычайны (Quercus robur), віды буку (Fagus), Quercus coccinea, граб звычайны (Carpinus betulus), віды слівы (Prunus), арэху (Juglans), у тым ліку грэцкі арэх (Juglans regia), асіна (Populus tremula), бяроза павіслая (Betula pendula), вольха чорная (Alnus glutinosa), Castanea sativa, дуб скальны (Quercus petraea), дуб пухнаты (Quercus pubescens), Quercus rubra, куманіка (Rubus nessensis), чарэшня (Prunus avium), клён (Acer), клён вастралісты (Acer platanoides), ліпа драбналістая (Tilia cordata).
♂
♂ △
Від быў упершыню апісаны ў 1766 годзе нямецкім лепідаптэролагам Іаганам Зігфрыдам Хуфнагелем(руск.) (бел. пад першапачатковай назвай Bombyx limacodes Hufnagel, 1766[1][2].