App Store | |
---|---|
Тып | магазін дадаткаў[d] і very large online platform[d] |
Распрацоўшчык | Эпл |
Аперацыйная сістэма | IOS[1], iPadOS[d], macOS, tvOS[d], visionOS[d] і watchOS[d] |
Першы выпуск | 10 ліпеня 2008 |
Ліцэнзія | прапрыетарная ліцэнзія[d] |
Сайт | appstore.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
App Store ― крама мабільных праграм, створаная кампаніяй Apple для мабільных прылад з аперацыйнымі сістэмамі iOS і iPadOS. Крама дазваляе карыстальнікам праглядаць і спампоўваць мабільныя праграмы, распрацаваныя з дапамогай iOS SDK і зацверджаныя Apple. Праграмы з App Store можна спампаваць на iPhone, iPod touch і iPad, таксама некаторыя праграмы могуць выкарыстоўвацца на смарт-гадзінніках Apple Watch і медыяплэерах Apple TV.
Крама App Store была запушчана 10 ліпеня 2008 года і напачатку мела каля 500 праграм.[2] Колькасць праграм ў App Store дасягнула піка ў 2,2 мільёна ў 2017 годзе, аднак зніжалася на працягу наступных некалькіх гадоў, калі Apple пачала выдаляць старыя праграмы. Па стане на 2021 год у краме прадстаўлена больш за 1,8 мільёна праграм.