archive.is | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | archive.is |
Камерцыйны | не |
Тып сайта | вэб-архіў[d] і browser extension[d] |
Рэгістрацыя | адсутнічае |
Мова(-ы) | англійская |
Пачатак працы | 16 мая 2012 |
Бягучы статус | працуе |
Рэйтынг Alexa | 9 725[1] |
![]() |
archive.is (раней archive.today) — некамерцыйная арганізацыя, дата-цэнтр якой размешчаны ў Нор-Па-дэ-Кале. Ёй належыць аднайменны сайт, які захоўвае інтэрнэт-старонкі ў рэжыме анлайн[2][3]. Сайт пазіцыянуе сябе як часавую капсулу, у якой захоўваецца змесціва сусветнай павуціны, што адлюстравана на лагатыпе archive.is. У адрозненне ад WebCite, archive.is ўмее захоўваць не толькі статычныя вэб-старонкі з кароткім URL, але і старонкі, якія генеруюцца Вэб 2.0-праектамі, да якіх адносяцца, напрыклад, карты Google. Акрамя таго, для захавання запытанай старонкі ў archive.is не патрабуецца рэгістрацыя. Па запыце праваўладальнікаў archive.is можа выдаляць архіўныя старонкі, якія парушаюць выключныя правы[4].
archive.is не індэксуе Інтэрнэт у цэлым, як гэта робіць Архіў Інтэрнэту, але па запыце карыстальніка сайт захоплівае тэкставае змесціва HTML-старонак, растравых відарысаў і іншыя матэрыялы, захоўваючы пры гэтым CSS-стылі і некаторыя скрыпты JavaScript[5][6]. Паколькі захаванымі могуць аказацца старонкі, уладальнікі якіх спецыяльна ўстаўляюць у зыходны код забароны індэксацыі пошукавымі сайтамі, і адзіны спосаб абараніць сайт ад архівавання archive.is — зрабіць вэб-старонку недаступнай для прагляду ананімным карыстальнікам, вэб-сэрвіс часта падвяргаўся крытыцы за гранічную адкрытасць[7][8]. Гэта ж ўласцівасць дазваляе выкарыстоўваць archive.is для абыходу блакіровак пры немагчымасці прагляду старонак у звычайным парадку. Па параўнанні з вышэйзгаданым Архівам Інтэрнэту archive.is не ўмее захоўваць PDF-дакументы і музычныя файлы.
Зафіксаваныя выпадкі выкарыстання archive.is такімі хактывістамі як, Геймергейт, Джуліанам Асанжам і Сірыйскай электроннай арміяй для захавання доказаў, выкладзеных у сусветную сетку раней і пасля выдаленых[9][10][11].
21 ліпеня 2015 года аператары archive.is заблакіравалі доступ да сэрвісу з усіх фінскіх IP-адрасаў, заявіўшы ў сваім афіцыйным Твітэры, што яны зрабілі гэта для дээскалацыі канфлікту з фінскім урадам, аднак дадатковай інфармацыі аб прэтэнзіях да рэсурсу не было[12].
Archive.is не даступны таксама з Кітаю, Казахстана, Ірана і Расіі[13]. У Расіі сайт даступны толькі па пратаколе http, доступ па пратаколе https блакіруецца ўрадавым фаерволам[14]. У Кітаі (за выключэннем Ганконга і Макао) насупраць, сайт даступны толькі па пратаколе https, а доступ па пратаколе http заблакіраваны.
OpenDNS блакіруе сайт, О лічыць яго разнавіднасцю проксі-ананімайзэра[15].