Arctic Monkeys | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | Пост-панк рэвайвл, альтэрнатыўны рок, інды-рок, псіхадэлічны рок і гаражны рок[d] |
Гады | 2002 — нашы дні |
Краіны | |
Горад | Шэфілд, Англія |
Адкуль | Шэфілд[3] |
Лэйблы | Domino Recording Company[d] |
Склад | |
Былыя ўдзельнікі |
Эндзі Нікалсан[1][2] |
arcticmonkeys.com (англ.) arcticmonkeys.com |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Arctic Monkeys» — брытанскі інды-рок гурт, створаны ў 2002 годзе ў Хай Грын, прыгарадзе Шэфілда. У дадзены момант група складаецца з вакаліста і гітарыста Алекса Цёрнера, гітарыста Джэймі Кука, бубнача Мэта Хэлдэрса і бас-гітарыста Ніка О’Мэллі, які змяніў Эндзі Нікалсана. «Arctic Monkeys» дамагліся буйнога поспеху ў чартах (асабліва ў Вялікабрытаніі) ужо са сваім першым сінглам «I Bet You Look Good on the Dancefloor»; іх дэбютны альбом, «Whatever People Say I Am, That's What I'm Not», які выйшаў 23 студзеня 2006 года, стаў самым буйным па продажам дэбютным альбомам у гісторыі брытанскай музыкі[4]. Такі поспех, улічваючы скептычнае стаўленне членаў групы да музычнай індустрыі і іх нежаданне заключаць кантракт з мэйджар-лэйблам, шмат у чым тлумачыцца актыўным распаусюджваннем іх дэмазапісу фанатамі праз Інтэрнэт, у прыватнасці, праз P2P і сацыяльныя сеткі. «Arctic Monkeys» сталі адной з першых груп, якая дабіліся буйнога поспеху без падтрымкі традыцыйных СМІ, такіх, як радыё і тэлебачанне[5]. У цяперашні час група запісваецца на незалежным лэйбле «Domino Records».