Argyresthia pruniella — від матылькоў роду Argyresthia сямейства Argyresthiidae, шкоднік сельскагаспадарчых культур. Да ліку кармавых раслін акрамя вішні адносяцца таксама чарэшня, сліва, абрыкос, персік і цёрн, часам яблыня, груша, глог, рабіна і ляшчына[1].
Argyresthia pruniella — рудавата-карычневы матылёк даўжынёй да 5 мм[2] з размахам крылаў 12 мм[3]. Пярэднія крылы іржава-карычневыя з белымі перламутравай бліскучымі палоскамі, перарывістымі на сярэдзіне крыла. Палоскі часта ахопліваюць асноўную паверхню крыла, і ў спакойным стане матылёк мае бліскучую перламутравую афарбоўку. Заднія крылы вузкія, шэрыя, з махрамі з доўгіх валасінак. Яйкі авальныя, зялёныя, з чорнымі кропкамі, даўжынёй 0,5, шырынёй 0,3 мм[2]. Гусеніцы старэйшага ўзросту зелянява-жоўтыя, з карычневай галавой. Даўжыня дарослых гусеніц да 0,6 см[4].
Жыве ў Заходняй Еўропе, Малой Азіі. На тэрыторыі былога СССР распаўсюджаная ў еўрапейскай часткі ад Карэліі да Крыму[1].
Яйцы зімуюць каля пладовых пупышак на тонкіх разгалінаваннях і ў расколінах кары. Калі пупышкі брыняюць, з яец выходзяць вусені зелянява-жоўтага колеру, даўжынёй 0,6 см, і пашкоджваюць іх[3]. Пашкоджаныя пупышкі неўзабаве засыхаюць, і вусені пранікаюць унутр разетак лісця, якое распускаецца, або ў бутоны і абгрызаюць іх, пакідаючы ў месцах пашкоджанняў тонкую павуцінку з дробнымі экскрыментамі[4]. Часам вусені ўкручваюцца ўнутр маладых парасткаў, выклікаючы іх высыханне і адломванне. Калі вішня адцвітае, вусені перапаўзаюць ў глебу, у каляствольным крузе адбываецца акукленне, а праз месяц з’яўляюцца матылі, якія адкладаюць яйкі[3]. Лёт працягваецца ад пачатку ліпеня да канца жніўня.
Зноскі
- Белосельская З. Г. Вишнёвая побеговая моль (Argyresthia ephippella F.) как вредитель вишни и сливы. / Энтомологическое обозрение (ред Павловский Е.Н). Т. 32, 1952. — С. 86—92. (руск.)
- Васильев В. П., Лившиц И. З. Вредители плодовых культур. — М.: Колос, 1984. — 399 с. (руск.)
- Гершензон З. С. Семейство узкокрылые горностаевые моли — Argyresthiidae. / Вредители сельскохозяйственных культур и лесных насаждений членистоногие (ред. Васильев В. П.). Т.2. — Киев: Урожай, 1974. — С. 234—235. (руск.)
- Гершензон З. С. Ипономеутиды, аргирестииды (Yponomeutidae, Argyresthiidae). Фауна Украины. Т. 15. Моли горностаевые. Вып. 6. (ред. Пучков В. Г.). — Киев: Наукова Думка, 1974. — 132 с. (руск.)
- Савковский П. П. Атлас вредителей плодовых и ягодных культур. — Киев: Урожай, 1976. — 207 с. (руск.)
- Синев С. Ю. Семейство Argyresthiidae. / Насекомые и клещи — вредители сельскохозяйственных культур. Т. 3, ч. 1. Чешуекрылые. — СПб.: Наука, 1994. — С. 254—259. (руск.)