Asterinidae

Asterinidae

Anseropoda placenta
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asterinidae Gray, 1840[1]


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  157120
NCBI  7592
EOL  45328017
FW  81139

Asterinidae — сямейства марскіх зорак атрада Valvatida.

У асноўным невялікія марскія зоркі, плоскія зверху і з вельмі кароткімі прамянямі, якіх звычайна пяць, але бывае і больш. Край цела тонкі і ўтвораны невыразнымі, малюсенькімі краявымі пласцінкамі.

Глыбакаводныя віды могуць быць буйнейшыя, напрыклад, прадстаўнікі роду Anseropoda могуць перавышаць 45 см у дыяметры[2].

Лад жыцця і размнажэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць відаў невялікія і адносна ўтойлівыя: хаваюцца пад камянямі і ў расколінах скал. Некалькі відаў могуць размнажацца бясполым шляхам часткамі ўласнага цела, што павялічвае іх рэпрадуктыўны патэнцыял. Таму некаторыя віды родаў Meridiastra і Aquilonastra могуць раптам з’яўляцца ў акварыумах, калі туды выпадкова патрапіць адзіная лічынка. Некаторыя віды могуць вырабляць на свет маленькіх марскіх зорак, абыходзячы лічынкавую стадыю, напрыклад, Asterina panceri[2].

Большасць відаў сілкуюцца фрагментамі ежы і водарасцей або бактэрыяльнага мата, якія пакрываюць субстрат, выварочваючы на іх страўнік (распаўсюджаны спосаб харчавання ў марскіх зорак). А некаторыя віды, такія як Stegnaster inflatus, прыўздымаюцца на кончыках шчупальцаў, чакаюць ахвяру, якая залезе ў гэты «прытулак», і хапаюць яе[2].

Месцы пражывання

[правіць | правіць зыходнік]

Сустракаюцца амаль ва ўсіх морах свету, ад глыбокіх западзін да прыбярэжнай паласы і ад палюсоў да тропікаў[2].

Гэтае сямейства ўключае каля 21 рода і 116 відаў паводле O’bil Loughlin & Waters (2004)[3], але World Asteroidea Database сцвярджае, што яно ўключае ў сябе 150 відаў у 25 родаў[1].

Прыводзіцца сістэматыка сямейства паводле World Asteroidea Database[1]:

Зноскі

  1. а б в Сямейства Asterinidae Gray, 1840 у Сусветным рэестры марскіх відаў (World Register of Marine Species) (англ.)
  2. а б в г Better know The Asterinidae: Familiar & Unfamiliar! (24 чэрвеня 2015).
  3. O'Loughlin, P. M.; Waters, J. M. (2004). "A molecular and morphological revision of genera of Asterinidae (Echinodermata: Asteroidea)" (PDF). Memoirs of Museum Victoria. 61 (1): 1–40. Архівавана з арыгінала (PDF) 23 жніўня 2008. Праверана 12 верасня 2016. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2008. Праверана 12 верасня 2016.Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2008. Праверана 12 верасня 2016.