Aston Martin | |
---|---|
Тып | вытворца аўтамабіляў[d], бізнес і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | OTC Markets Group[d][1] |
Заснавальнікі | Robert Bamford[d] і Lionel Martin[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | sports car[d] і аўтамабіль класа люкс[d] |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Lagonda[d], David Brown Corporation[d] і Aston Martin Racing[d] |
Сайт | astonmartinlagonda.com (англ.) |
Астан-Марцін Лагонда (англ.: Aston Martin Lagonda Limited) — англійскі вытворца аўтамабіляў. Ля вытокаў маркі стаялі Лаёнел Марцін і Роберт Бэнфард. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Гейдане, Уорыкшыр. Назва кампаніі паходзіць ад назвы пагорка Астан-Клінтан, дзе адзін з стваральнікаў Лаёнел Марцін атрымаў у 1913 годзе перамогу на аўтамабілі Singer-10. З 1994 г з’яўляўся часткай Premier Automotive Group — падрадзялення Ford Motor Company, аднак у жніўні 2006 г Форд апублікаваў намер прадаць кампанію Астан-Марцін[2]. У II квартале 2007 г Ford Motor Company прадала Aston Martin кансорцыўму фундатараў за $925 млн[3].
16,7% акцый належаць Дзяржаўнаму інвестыцыйнаму фонду Саудаўскай Аравіі, 18,3% — кансорцыуму, які ўзначальвае канадскі мільярдэр Лоўрэнс Строл, Mercedes-Benz валодае 9,7%. У верасні 2022 года 7,6% набыў холдынг Geely[4].
Станам на канец 2020 года ў Беларусі зарэгістравана 11 аўтамабіляў маркі Астан-Марцін[5].