Athyrium alpestre — від папараці роду качадыжнік (Athyrium) сямейства Аспленіевыя (Athyriaceae). Адзін з самых марозастойкіх відаў роду.
Гэта даволі кампактныя расліны з кароткімі паўзучымі карэнішчамі каля 1,5 см у дыяметры, чорна-бурага колеру. Ваі да 90 см даўжынёй і да 20 см шырынёй, двойчы ці тройчы пёрыстыя[1].
Мае вельмі шырокі арэал, расце ў гарах Паўночнай і Сярэдняй Еўропы, на Каўказе, у Сібіры (Алтайскі край, Рэспубліка Алтай, Кемераўская вобласць, Краснаярскі край, Хакасія, Тува, Бурація) і на Поўначы Паўночнай Амерыкі (Канада, Аляска) у тайговых і горных раёнах, даходзячы да тундры і альпійскага пояса.
Расце на камяністых схілах субальпійскіх лугоў, сустракаецца ў зарасніках кустоў і ў цёмных іглічных лясах.
Гэта звычайны від у горных раёнах Шатландыі на вышынях больш за 600 метраў. Больш чым 10 % папуляцыі знаходзіцца ў гарах Кейрнгормс (англ.) (бел.. Асноўны від, які расце на вышынях 750 метраў і вышэй, расце толькі ў 4 месцах і з’яўляецца эндэмікам Шатландыі[2][3][4].
Разнавіднасць Athyrium distentifolium var. americanum (Butters) Boivin [syn. Athyrium americanum (Butters) Maxon] расце на захадзе ЗША, на Аляске, у Канадзе і ў прыбярэжных раёнах Грэнландыі[5].
Зноскі
- Athyrium alpestre: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)