Audi | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Тып | вытворца аўтамабіляў[d], бізнес і публічная кампанія |
Лістынг на біржы | Франкфурцкая фондавая біржа |
Заснаванне | 1909 |
Заснавальнікі | August Horch[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | аўтамабіль |
Абарот |
|
Аперацыйны прыбытак |
|
Чысты прыбытак |
|
Актывы |
|
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Дэвіз | Vorsprung durch Technik |
Матчына кампанія | Volkswagen Group |
Даччыныя кампаніі | Ducati[d], Lamborghini, Audi Hungaria Zrt.[d], Audi Sport[d], Ducati[d] і Audi F1 Team[d] |
Сайт |
audi.com (англ.) (ням.) audi.co.za (англ.) audi.de (ням.) audi.fr (фр.) |
Audi AG («А́ўдзі»[2]) — германская аўтамабілебудаўнічая кампанія ў складзе канцэрна Volkswagen AG, якая спецыялізуецца на выпуску аўтамабіляў пад маркай «Аўдзі». Штаб-кватэра — у Інгальштаце (Германія).
З 1 верасня 2023 года старшынём праўлення з’яўляецца Гернат Дзёльнер[3].
У пачатку 1909 г, пасля прававой спрэчкі з першымі заводамі Horch-Werke, Аўгуст Хорх пераназваў свой другі аўтамабільны завод у Audi Automobil-Werke. Пры выбары новай назвы Хорх, не жадаючы цалкам «саступаць» супернікам сваё ўласнае прозвішча, вырашыў выкарыстаць каламбур. Слова horch па-нямецку азначае «слухай», як і audi па-латыні.
У сярэдзіне 1910 г. завод выпусціў на рынак першы аўтамабіль Audi. Гэты аўтамабіль меў 2,6 літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 22 к.с.
З 1932 года Audi разам з Horch, DKW і Wanderer у складзе канцэрна Auto Union.
Пасля Другой сусветнай вайны Auto Union аднавіла дзейнасць у 1949 годзе. У пачатку 1958 года Daimler набыла амаль 88 % Auto Union. Праз год Daimler выкупіў астатнія акцыі.
1 студзеня 1965 года Volkswagen AG стаў мажарытарным акцыянерам, купіўшы 50,3 % акцый Auto Union GmbH.
У верасні 1965 года дэбютавала першая пасляваенная машына маркі з распрацаваным у супрацоўніцтве з Daimler чатырохтактавым рухавіком. Спачатку яна звалася проста «Audi», а затым была пераназваная ў Audi 72 (згодна з магутнасцю 72 к.с.).
У канцы 1966 года VW выкупіў астатнія акцыі і ў 1969 годзе аб’яднаў Auto Union з NSU Motorenwerke, утварыўшы кампанію Audi NSU Auto Union AG. У 1985 годзе яна была рэарганізавана ў Audi AG.
Два асноўныя заводы Audi ў Германіі: у Інгальштаце і Некарзульме.
Завод у Некарзульме заснаваны ў 1880 годзе і раней належаў марцы NSU. Займае плошчу 1 300 000 кв. м.; колькасць супрацоўнікаў — каля 15 500 чал.; вытворчая магутнасць — каля 150 000 аўтамабіляў у год. Станам на 2023 год выпускае Audi A4, A5 Cabriolet, A6, A7, A8, R8, e-tron GT[4].
У 1993 годзе адкрыўся завод Audi Hungaria ў горадзе Дзьёр. Яго дзейнасць пачалася з вытворчасці рухавікоў. У 1998 годзе была ўстаноўлена лінія канчатковай зборкі Audi TT. Тут выпускаліся ўсе тры пакаленні купэ і родстэра. Механічныя кампаненты выраблялі на месцы, кузавы паступалі з кузаўнога цэха ў Інгальштаце. Пазней у вытворчую гаму дадалася Audi A3 і S3, а ў 2018 годзе была адкрыта другая лінія для выпуску красовераў Q3, вытворчасць якіх была перанесена ў Дзьёр з іспанскага завода SEAT у Мартарэлі. Займае плошчу каля 5,2 мільёна кв. м., на ім працуе каля 12 000 чалавек, з якіх 5 000 занятыя ў вытворчасці рухавікоў. Вытворчая магутнасць — каля 160 000 аўтамабіляў у год і 1 600 000 рухавікоў[5].
Бельгійскі завод у Фарэ быў пабудаваны ў 1949 годзе і займаўся зборкай машын Studebaker, Porsche і Volkswagen. У 1970 годзе ўладальнікам фабрыкі стаў Volkswagen AG. Выпускаў Volkswagen «жук», Transporter, Golf, Polo, Lupo, і аўтамабілі маркі SEAT. У 2007 годзе ўладальнікам комплексу стала Audi, пераабсталяваўшы яго для выпуску A1. Займае плошчу 540 000 кв. м., з якіх каля 60 000 выкарыстоўваюцца ў вытворчасці; колькасць супрацоўнікаў — каля 3 000 чал.; вытворчая магутнасць — каля 160 000 машын у год. Цяпер выпускае Audi e-tron Sportback, e-tron S, e-tron S Sportback[6].
З 2011 года лінія, прызначаная для вытворчасці аўтамабіляў Audi, дзейнічае на заводзе SEAT у Мартарэлі: спачатку выпускала Q3 першага пакалення, а затым A1 Sportback[7].
Станам на канец 2020 года ў Беларусі ў асабістай уласнасці грамадзян зарэгістравана 198 126 аўтамабіляў маркі Аўдзі[8].