Папярэднік |
Audi A4 DTM — гоначныя аўтамабілі маркі Audi. Выкарыстоўваліся ў чэмпіянаце DTM у 2004—2011 гады. За восем сезонаў гоншчыкі Audi перамаглі ў 34 гонках і заваявалі пяць чэмпіёнскіх тытулаў (у 2004, 2007, 2008, 2009, 2011 гады)[1].
Аўтамабілі чэмпіянату DTM прадстаўляюць сабой гоначныя прататыпы-«сілуэты» , якія толькі вонкава падобныя на дарожныя Audi A4. Асновай машыны з’яўляецца трубчасты каркас з вугляпластыкавым монакокам і ўдарнымі элементамі з вугляпластыку спераду і ззаду. Дах разам са стойкамі ўзяты ад серыйнай мадэлі, астатняя частка корпуса выраблена з пластыку. Агулам, без уліку рухавіка і трансмісіі, Audi A4 DTM складаецца прыкладна з 6000 дэталяў[2].
Кузаў мае прапрацаваную аэрадынаміку з маленькімі крыльцамі на вуглах пярэдняга бампера, жабрамі на пярэдніх крылах і багатым апярэннем ззаду. Пад пярэднім абцякальнікам знаходзяцца паветраводы. Адным з іх з’яўляецца калектар, які падае паветра ў рухавік. Астатнія паветраныя каналы служаць аэрадынаміцы і забяспечваюць прыціскную сілу. Ззаду ўсталявана падвойнае антыкрыло.
Рухавік — V8, з вуглом развалу цыліндраў 90°, з сухім картарам, па чатыры клапаны на цыліндр, без наддзімання. Упырск паліва абсталяваны сістэмай кіравання Bosch MS 2.9. Аб’ём — 4,0 л., магутнасць — каля 460 к.с., круцільны момант — звыш 500 Н·м[3]. Рэгламент патрабаваў наяўнасці двух абмежавальнікаў расходу паветра, кожны дыяметрам 28 мм. Таксама, у адпаведнасці з рэгламентам, рухавік без вадкасцяў і выпускных калектараў павінен быў важыць не менш за 165 кілаграмаў[2].
Каробка перадач — шасціступеньчатая, секвентальная. Счапленне — двухдыскавае, з вугляроднага валакна. Прывад — задні. Дыферэнцыял — рэгуляваны, шматдыскавы, падвышанага трэння[3].
Рулявое кіраванне ажыццяўляецца рэечным механізмам з сервапрывадам. Падвеска — спераду і ззаду незалежная, на падвойных папярочных рычагах са штурхачом, спружынна-амартызуючым блокам і рэгуляванымі газавымі амартызатарамі. Тармазная сістэма — гідраўлічная, двухконтурная. Тармазныя супарты — з лёгкага металу, тармазныя дыскі — з вугляроднага валакна з унутранай вентыляцыяй. Размеркаванне тармазных высілкаў бесступеньчата рэгулюецца пілотам. Дыскі — OZ , каваныя, алюмініевыя, спераду: 10x18 цаляў, ззаду: 11x18 цаляў. Шыны — Dunlop SP Sport Maxx, пярэднія: 265/660 R18, заднія: 280/660 R18[3][4]. У сезоне 2011 года выкарыстоўваліся шыны Hankook[5].
Каб дасягнуць размеркавання вагі 48 % спераду і 52 % ззаду, рухавік усталяваны за пярэдняй воссю, а пілот сядзіць далёка ззаду — за сярэдняй стойкай. Для спрашчэння пасадкі ў машыну руль здымаецца. Сядзенне не рэгулюецца, а індывідуальна падганялася пад гоншчыка.
Перад пілотам над рулём знаходзіцца інфармацыйны дысплей. Ён змяшчае тахометр, таймер круга, спідометр, а таксама паказвае вадзіцелю на якой перадачы ён зараз едзе. Над экранам загараюцца індыкатары пераключэння перадач, а пра блакіроўку колаў сігналізуюць лямпы абапал. На рулі размешчана схема трасы і некалькі кнопак. Злева: чорная кнопка радыёсувязі з камандай, жоўтая — абмежавальнік хуткасці на піт-лейн; справа: сіняя — уключэнне святла, зялёная — кіруе помпай для пітной вады. За рулявым колам размешчаны пялёсткі: левы пераключальнік актывізуе ручны тормаз пры старце з месца, правы адказвае за астуджэнне тармазнога супарта. Справа ад месца кіроўцы знаходзяцца рычаг пераключэння перадач і цэнтральная кансоль з блокам пераключальнікаў. На ёй ёсць некалькі паваротных рэгулятараў і кнопак. З іх дапамогай пілот можа, апроч іншага, рэгуляваць тармазны баланс і яркасць дысплея, а таксама актываваць вогнетушыцель. Таксама тут размешаныя галоўны выключальнік электрычнай сістэмы; кнопкі запальвання і стартара; уключальнік лямпы, якая папярэджвае пілотаў ззаду на стартавай рашотцы, што рухавік заглух[6][7].
Электронных асістэнтаў, якія маглі б дапамагаць пілоту, няма.
Даўжыня — 4800 мм, шырыня — 1850 мм, вышыня — 1200 мм. Ёмістасць паліўнага бака — 70 л[3]. Уласная вага аўтамабіля менш 1000 кг, але дадатковым баластам даводзілася да вызначанай рэгламентам велічыні[2].
Audi A4 DTM R11 — першая версія, пабудаваная ў адпаведнасці з новым тэхнічным рэгламентам, які з 2004 года прадугледжваў пераход ад двухдзверных купэ да чатырохдзверных седанаў. Новы аўтамабіль быў распрацаваны Audi Sport пад кіраўніцтвам Вольфганга Апеля (кіраўнік аддзела інжынірынга), Ульрыха Барэцкага (адказны за распрацоўку рухавіка) і Стэфана Айхера (кіраўнік праекта). Рухавік з’яўляецца далейшым развіццём матора, які стаяў на Abt-Audi TT-R. Ад папярэдніка былі запазычаныя таксама і каробка перадач, каркас бяспекі і тармазы. У аэрадынаміцы былі выкарыстаны рашэнні, раней рэалізаваныя на спартыўных прататыпах Audi R8[8][9][10]. Публічная прэм’ера адбылася ў канцы сакавіка 2004 года, першай гонкай новага аўтамабіля стаў этап у Гокенгайме[11].
З выхадам на рынак новага пакалення серыйнай Audi A4 быў распрацаваны і новы аўтамабіль DTM для сезона 2005 года. Пад новы дызайн рашоткі радыятара была зменена канструкцыя паветраных каналаў у пярэдняй частцы. Разам з гэтым, была агулам аптымізавана аэрадынаміка машыны. Прадугледжанае рэгламентам зніжэнне эфектыўнасці задняга антыкрыла шмат у чым было кампенсавана інжынерамі Audi. Асноўнымі напрамкамі дапрацоўкі шасі сталі зніжэнне вагі, паніжэнне цэнтра цяжару і паляпшэнне размеркавання вагі. Машыну стала прасцей наладжваць для розных трас. Для пілотаў павысілі ўзровень камфорту, у прыватнасці, папрацавалі над зніжэннем тэмпературы ў кабіне. Шэраг дэталяў рухавіка быў удасканалены, што павялічыла магутнасць, асабліва ў ніжнім і сярэднім дыяпазонах абаротаў[12].
На сезон 2006 года далейшая распрацоўка машын была абмежавана, каб палегчыць нагрузку на бюджэт каманд. Прасторавая рама, каркас бяспекі, канструкцыя пярэдняй і задняй часткі кузава, трансмісія і картар счаплення заставаліся такімі ж, як у мінулым годзе.
R12 plus вонкава амаль не адрозніваецца ад мадэлі 2005 года. Пад абцякальнікам адрозненняў больш. Было перайначана размеркаванне паветра праз маторны адсек і пад ім. Абноўленая машына таксама атрымала палепшаны рухавік з большым круцільным момантам[13]. У прыватнасці, былі перапрацаваны картар і галоўка блока цыліндраў, у сістэме астуджэння выкарысталі ноў-хаў спортпрататыпа Audi R8[2].
Абвешчаная ў канцы 2005 года замарозка распрацоўкі ў значнай ступені была адменена ў 2007 годзе. Кузаў застаўся такім самым, як у папярэдняй версіі, але аэрадынаміка, шасі і рухавік былі ўдасканаленыя. Пікавая магутнасць не змянілася, але і магутнасці, і круцільнага моманту стала даступна больш ва ўсім дыяпазоне абаротаў. Гэта было дасягнута дзякуючы зніжэнню ўнутранага трэння. Быў паніжаны цэнтр цяжару. Аэрадынаміку аптымізавалі дзеля дасягнення яшчэ большай прыціскной сілы і паляпшэння каэфіцыента аэрадынамічнага супору. У шасі выкарысталі новыя амартызатары, а пад новыя шыны іначай рэгулявалі падвеску. Audi A4 DTM R13 быў прадстаўлены ў Іспаніі ў канцы лютага 2007 года. Вонкава гэтае пакаленне можна адрозніць ад мадэлі 2006 года па новых паветраводах у пярэдняй частцы[2].
Распрацоўка новай версіі з індэксам R14 пачалася ў сакавіку 2007 года. Афіцыйнае прадстаўленне адбылося на Жэнеўскім аўтасалоне ў пачатку сакавіка 2008 года. Машына атрымала вонкавы выгляд новага пакалення Audi A4 — Audi A4 B8[14]. R14 таксама адрозніваецца больш складанай аэрадынамікай задняй часткі.
Пры распрацоўцы шостай мадыфікацыі Audi A4 DTM, якая атрымала індэкс R14 Plus, было ўнесена больш за 80 змен[15]. Аптымізавалі накіраванне паветранага патоку вакол аўтамабіля, дыфузара і праз маторны адсек. Прыток свежага паветра да рухавіка быў палепшаны дзякуючы новай упускной камеры. Было дасягнута лепшае размеркаванне круцільнага моманту. Адно са шматлікіх іншых удасканаленняў датычыцца больш аптымальнай цыркуляцыі масла. Брытанскі вытворца «AP Racing», які быў пастаўшчыком для ўсіх аўтамабіляў DTM, да сезона 2009 года падрыхтаваў палегчаныя тармазныя супарты. Заўважнай асаблівасцю R14 Plus было антыкрыло, якое цяпер мацавалася наверсе багажніка[16].
Кошт аўтамабіля складаў каля 800 000 еўра[17].
Са жніўня 2009 года (пасля гонкі на Нюрбургрынгу) далейшае развіццё машын было замарожана. Больш не дазвалялася змяняць аэрадынаміку, каркас бяспекі, сістэму рулявога кіравання, рухавік, падвеску, але за выключэннем амартызатараў. Змяняць амартызатары забаранілі з 1 сакавіка 2010 года. З моманту спынення распрацоўкі былі даступныя толькі тры розныя канфігурацыі аэрадынамікі, якія можна было выкарыстоўваць у залежнасці ад трасы[18].
Такім чынам, рэшту сезона 2009 года, а таксама сезоны 2010 і 2011 гадоў аўтамабілі выкарыстоўваліся ў нязменным выглядзе. У 2012 годзе набыў моц новы рэгламент, і Audi перайшла на машыны новага пакалення — купэ Audi A5 DTM.
За восем сезонаў агулам пілоты Audi A4 DTM заваявалі 43 поўл-пазіцыі, усталявалі 31 найхутчэйшы круг, перамаглі ў 34 гонках і заваявалі пяць чэмпіёнскіх тытулаў (у 2004, 2007, 2008, 2009, 2011 гады)[1].
У 2004 годзе Audi прыйшла ў чэмпіянат у якасці завадской каманды. Шэсць Audi A4 DTM спаборнічалі ў гонках з AMG-Mercedes C-класа і Opel Vectra GTS V8. Атрымаўшы чатыры перамогі Маціяс Экстром стаў чэмпіёнам, «Audi Sport Team Abt» выйграла камандны залік, а Audi стала першай сярод вытворцаў.
Каманда | Шасі | № | Пілот | С | П | Пд | ПП | ХК | ЛС | ЛФ | СХ | А. | М. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Audi Sport Team Abt | Audi A4 DTM 04 | 5 | Маціяс Экстром | 10 | 4 | 7 | 4 | 1 | 1 | 1 | 0 | 74 | 1 |
6 | Марцін Томчык | 10 | 0 | 4 | 2 | 0 | 1 | 2 | 2 | 39 | 5 | ||
Audi Sport Team Abt Sportsline | 11 | Крысціян Абт | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 3 | 8 | 3 | 1 | 16 | |
12 | Том Крыстэнсан | 10 | 1 | 2 | 0 | 1 | 2 | 1 | 0 | 43 | 4 | ||
Audi Sport Infineon Team Joest | 44 | Эмануэле Піро | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 10 | 5 | 1 | 11 | 11 | |
45 | Франк Біла | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 10 | 9 | 2 | 0 | 17 |
У сезоне 2005 года Audi павялічыла колькасць машын да васьмі. «Abt Sportsline» выставіла на старт машыны новай генерацыі, «Joest Racing» — машыны 2004 года выпуску[20].
Па выніках сезона Экстром заняў другое месца, зноў стаўшы лепшым прадстаўніком маркі, Том Крыстэнсан скончыў сезон на трэцім месцы, аднак тытул чэмпіёна і перамогу ў камандным заліку заваяваў Mercedes.
Каманда | Шасі | № | Пілот | С | П | Пд | ПП | ХК | ЛС | ЛФ | СХ | А. | М. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Audi Sport Team Abt Sportsline | Audi A4 DTM 05 | 1 | Маціяс Экстром | 11 | 3 | 7 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 71 | 2 |
2 | Марцін Томчык | 11 | 0 | 0 | 0 | 1 | 2 | 5 | 3 | 10 | 13 | ||
Audi Sport Team Abt | 5 | Том Крыстэнсан | 11 | 0 | 5 | 2 | 0 | 1 | 2 | 1 | 56 | 3 | |
6 | Алан Макніш | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 7 | 4 | 1 | 13 | 10 | ||
Audi Sport Team Joest Racing | Audi A4 DTM 04 | 14 | Крысціян Абт | 11 | 0 | 1 | 0 | 0 | 3 | 2 | 2 | 16 | 9 |
15 | П’ер Кафер | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 5 | 5 | 2 | 5 | 15 | ||
Audi Sport Team Joest | 18 | Рынальда Капэла | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 10 | 10 | 4 | 0 | 20 | |
19 | Франк Штыплер | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 5 | 5 | 2 | 8 | 14 |
Пасля таго, як марка «Опель» пакінула чэмпіянат, і «Мерседэс», і «Аўдзі» ў сезоне 2006 года павялічылі колькасць машын з 8 да 10, выставіўшы аўтамабілі трох пакаленняў. «Abt Sportsline» мела чатыры машыны новай версіі R12 plus. Каманды «Phoenix» і «Rosberg» удзельнічалі на леташніх машынах. Ціма Шайдэр атрымаў A4 DTM R12, якой раней кіраваў Алан Макніш. Былы аўтамабіль Экстрама перайшоў П’еру Каферу. Крысціян Абт заняў месца за рулём A4, якую ў мінулым годзе пілатаваў Марцін Томчык. Франк Штыплер карыстаўся былым аўтамабілем Тома Крыстэнсана. Колін Колес выставіў сваю каманду, для якой набыў дзве Audi A4 DTM R11 2004 года. Ваніна Ікс дэбютавала на машыне, якую папярэднія два гады вадзіў Крысціян Абт. Другой машынай каманды была A4 DTM R11, на якой Марцін Томчык выступаў у сезоне 2004 года, а ў 2005 годзе ёй карыстаўся П’ер Кафер[13][22].
Для аўтамабіляў 2006 года ўстанаўлівалася базавая маса 1070 кг. Акрамя таго, уводзілася правіла гандыкапаў: пасля кожнай перамогі ў наступнай гонцы дадаваліся пяць кілаграмаў, але не больш 20 кг (максімальная маса — 1090 кг). Прайграўшаму вытворцы дазвалялася кожны раз скідаць пяць кілаграмаў баласту, пры гэтым вага не павінна была быць менш 1060 кг[13]. У параўнанні з машынамі апошняй версіі, для аднагадовых аўтамабіляў задалі вагу на дзесяць кілаграмаў менш, для аўтамабіляў узору 2004 года — меней на 50 кілаграмаў[22].
Каманда | Шасі | № | Пілот | С | П | Пд | ПП | ХК | ЛС | ЛФ | СХ | А. | М. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Audi Sport Team Abt Sportsline | Audi A4 DTM 06 | 4 | Марцін Томчык | 10 | 1 | 3 | 1 | 0 | 1 | 1 | 0 | 42 | 4 |
5 | Маціяс Экстром | 10 | 1 | 1 | 0 | 0 | 3 | 1 | 2 | 21 | 8 | ||
Audi Sport Team Abt | 6 | Хайнц-Харальд Фрэнтцэн | 10 | 0 | 2 | 1 | 0 | 1 | 3 | 0 | 24 | 7 | |
7 | Том Крыстэнсан | 10 | 2 | 6 | 2 | 1 | 1 | 1 | 0 | 56 | 3 | ||
Audi Sport Team Phoenix | Audi A4 DTM 05 | 12 | Крысціян Абт | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 5 | 5 | 3 | 6 | 13 |
14 | П’ер Кафер | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 7 | 8 | 3 | 1 | 16 | ||
Audi Sport Team Rosberg | 15 | Франк Штыплер | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 7 | 6 | 4 | 3 | 14 | |
16 | Ціма Шайдэр | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 8 | 6 | 1 | 12 | 10 | ||
Futurecom TME | Audi A4 DTM 04 | 19 | Йерун Блікемолен | 2 | 0 | 0 | 0 | 0 | 17 | 12 | 0 | 0 | 20 |
Нікалас К’еза | 3 | 0 | 0 | 0 | 0 | 15 | 16 | 1 | 0 | 23 | |||
Аліўе Тылеманс | 3 | 0 | 0 | 0 | 0 | 19 | 13 | 0 | 0 | 21 | |||
Тэд Б’ёрк | 2 | 0 | 0 | 0 | 0 | 16 | 14 | 0 | 0 | 22 | |||
20 | Ваніна Ікс | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 14 | 11 | 3 | 0 | 19 |
Як і летась, у сезоне 2007 года ў агульнай колькасці прымалі ўдзел дзесяць машын Audi. «Audi Sport Team Abt Sportsline» і «Audi Sport Team Abt» мелі Audi A4 DTM апошняга пакалення. «Phoenix» і «Rosberg» выкарыстоўвалі аўтамабілі папярэдняй спецыфікацыі. Крысціян Абт атрымаў машыну, на якой у мінулым сезоне Хайнц-Харальд Фрэнтцэн заваяваў поўл-пазіцыю на этапе ў Гокенгайме. Яго калега па камандзе Аляксандр Прэма стартаваў на былой машыне Марціна Томчыка. Майк Рокэнфелер дэбютаваў на машыне Тома Крыстэнсана. Лукас Лур вадзіў машыну Маціяса Экстрома. «Futurecom TME» выкарыстоўвала два аўтамабілі 2005 мадэльнага года[24].
Мадэлі 2007 года пачыналі сезон з найбольшай вагой, для леташніх машын — на дзесяць кілаграмаў менш, а машыны ўзору 2005 года — на 30 кілаграмаў[24].
Па выніках сезона чэмпіёнам стаў Маціяс Экстром[25].
Каманда | Шасі | № | Пілот | С | П | Пд | ПП | ХК | ЛС | ЛФ | СХ | А. | М. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Audi Sport Team Abt Sportsline | Audi A4 DTM 07 | 3 | Марцін Томчык | 10 | 2 | 4 | 2 | 2 | 1 | 1 | 3 | 40 | 3 |
4 | Маціяс Экстром | 10 | 1 | 7 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 | 50 | 1 | ||
Audi Sport Team Abt | 7 | Том Крыстэнсан | 7 | 0 | 0 | 1 | 0 | 1 | 5 | 1 | 9 | 14 | |
Франк Біла | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | 18 | 18 | 0 | 0 | 23 | |||
Маркус Вінкельхок | 2 | 0 | 0 | 0 | 0 | 9 | 14 | 1 | 0 | 19 | |||
8 | Ціма Шайдэр | 10 | 0 | 1 | 1 | 0 | 1 | 2 | 2 | 25 | 7 | ||
Audi Sport Team Rosberg | Audi A4 DTM 06 | 11 | Майк Рокэнфелер | 10 | 0 | 1 | 0 | 0 | 2 | 3 | 1 | 11 | 12 |
12 | Лукас Лур | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 10 | 8 | 1 | 1 | 17 | ||
Audi Sport Team Phoenix | 16 | Крысціян Абт | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 5 | 6 | 2 | 4 | 16 | |
17 | Аляксандр Прэма | 9 | 0 | 1 | 0 | 0 | 3 | 2 | 2 | 13 | 11 | ||
Марка Вернер | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | 17 | 15 | 0 | 0 | 22 | |||
Futurecom TME | Audi A4 DTM 05 | 20 | Адам Кэрал | 5 | 0 | 0 | 0 | 0 | 12 | 9 | 1 | 0 | 18 |
Маркус Вінкельхок | 5 | 0 | 0 | 0 | 0 | 9 | 12 | 1 | 0 | 19 | |||
21 | Ваніна Ікс | 9 | 0 | 0 | 0 | 0 | 14 | 13 | 3 | 0 | 21 |
Пілоты «Audi Sport Team Abt Sportsline» і «Audi Sport Team Abt» выступалі на Audi A4 DTM апошняга пакалення. Маркус Вінкельхок, які перайшоў у склад «Audi Sport Team Rosberg», атрымаў мінулагодняе шасі з нумарам R13-403, на якім Маціяс Экстром летась стаў чэмпіёнам DTM. Яго калега па камандзе Майк Рокэнфелер кіраваў былой А4 Тома Крыстэнсана[27].
Мінімальная маса была зададзена наступным чынам: для машын 2008 года — 1050 кг, 2007 — 1040 кг, 2006 — 1030 кг[28].
Чэмпіёнам ДТМ 2008 года стаў Ціма Шайдэр. У адзінаццаці гонках сезона ён восем разоў падымаўся на подыум[29].
Каманда | Шасі | № | Пілот | С | П | Пд | ПП | ХК | ЛС | ЛФ | СХ | А. | М. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Audi Sport Team Abt Sportsline | Audi A4 DTM 08 | 1 | Маціяс Экстром | 11 | 3 | 5 | 2 | 0 | 1 | 1 | 0 | 56 | 3 |
2 | Марцін Томчык | 11 | 0 | 1 | 0 | 1 | 3 | 2 | 3 | 32 | 7 | ||
Audi Sport Team Abt | 9 | Том Крыстэнсан | 11 | 0 | 3 | 2 | 2 | 1 | 3 | 1 | 27 | 8 | |
10 | Ціма Шайдэр | 11 | 3 | 8 | 4 | 2 | 1 | 1 | 0 | 75 | 1 | ||
Audi Sport Team Phoenix | Audi A4 DTM 07 | 14 | Аляксандр Прэма | 11 | 0 | 1 | 0 | 0 | 8 | 3 | 1 | 10 | 10 |
15 | Олівер Джарвіс | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 4 | 5 | 1 | 5 | 13 | ||
Audi Sport Team Rosberg | 18 | Майк Рокэнфелер | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 2 | 5 | 0 | 6 | 11 | |
19 | Маркус Вінкельхок | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 8 | 6 | 2 | 6 | 12 | ||
Futurecom TME | Audi A4 DTM 06 | 20 | Кэтрын Лег | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 16 | 15 | 3 | 0 | 19 |
21 | Крысціян Альберс | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 11 | 10 | 4 | 0 | 17 |
У сезоне 2009 года прымалі ўдзел 11 машын Audi A4 DTM. Завадскія каманды мелі чатыры аўтамабілі новай версіі і пяць леташніх[31]. Каманда «Kolles Futurecom» выставіла тры аўтамабілі ўзору 2007 года. Пры гэтым, Крысціян Бакеруд атрымаў новапабудаваны асобнік. Нягледзячы на тое, што гэта была машына спецыфікацыі 2007 года, гэта быў цалкам новы аўтамабіль, выраблены заводам Audi ў Інгальштаце для каманды Коліна Колеса ў маі 2009 года[32].
Ціма Шайдэр паспяхова абараніў тытул. Ёе фінішаваў у ачках ва ўсіх дзесяці гонках, хоць і быў пасля дыскваліфікаваны ў Зандворце. Таксама быў адзіным, хто праехаў усе 548 кругоў у гонках сезона. Для маркі «Аўдзі» гэта была трэцяя перамога запар[33].
Гэты год стаў апошнім для «Futurecom». Па заканчэнні сезона каманда прадала свае аўтамабілі[34].
Каманда | Шасі | № | Пілот | С | П | Пд | ПП | ХК | ЛС | ЛФ | СХ | А. | М. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Audi Sport Team Abt | Audi A4 DTM 09 | 1 | Ціма Шайдэр | 10 | 2 | 6 | 1 | 2 | 1 | 1 | 0 | 64 | 1 |
2 | Том Крыстэнсан | 10 | 1 | 2 | 2 | 0 | 1 | 1 | 1 | 21 | 8 | ||
Audi Sport Team Abt Sportsline | 5 | Маціяс Экстром | 10 | 0 | 5 | 3 | 2 | 1 | 2 | 1 | 41 | 5 | |
6 | Марцін Томчык | 10 | 1 | 4 | 1 | 0 | 1 | 1 | 3 | 35 | 6 | ||
Audi Sport Team Rosberg | Audi A4 DTM 08 | 11 | Майк Рокэнфелер | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 3 | 7 | 1 | 4 | 14 |
12 | Маркус Вінкельхок | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 7 | 4 | 3 | 11 | 10 | ||
Audi Sport Team Phoenix | 14 | Аляксандр Прэма | 10 | 0 | 0 | 0 | 1 | 6 | 4 | 4 | 6 | 13 | |
15 | Олівер Джарвіс | 10 | 0 | 2 | 1 | 0 | 1 | 2 | 3 | 18 | 9 | ||
Audi Sport Team Abt Lady Power | 21 | Кэтрын Лег | 10 | 0 | 0 | 0 | 1 | 5 | 12 | 4 | 0 | 18 | |
Kolles Futurecom TME | Audi A4 DTM 07 | 18 | Крысціян Бакеруд | 9 | 0 | 0 | 0 | 0 | 13 | 12 | 1 | 0 | 19 |
19 | Ёханес Зайдліц | 7 | 0 | 0 | 0 | 0 | 17 | 13 | 2 | 0 | 20 | ||
Kolles Futurecom BRT | 20 | Томаш Костка | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 11 | 11 | 2 | 0 | 17 |
У 2010 годзе выкарыстоўваліся тыя ж аўтамабілі, што і летась. Матыяс Экстром, Марцін Томчык, Маркус Вінкельхок і Аляксандр Прэма працягвалі кіраваць сваімі машынамі 2009 года. Олівер Джарвіс пераняў машыну Тома Крыстэнсана. Майк Рокэнфелер сеў за руль аўтамабіля, каторы раней пілатаваў Олівер Джарвіс. Навічок Мігель Маліна атрымаў A4, на якім летась выступала Кэтрын Лег, а яна атрымала папярэднюю машыну Майка Рокэнфелера. Толькі дзеючы чэмпіён Ціма Шайдэр атрымаў машыну, якая раней не выкарыстоўвалася ў гонках (нумар шасі R14-606)[36].
Базавая вага машын 2009 года засталася 1050 кілаграмаў, аўтамабілі 2008 года былі разгружаны на пяць кілаграмаў і пачалі сезон з 1025 кілаграмамі. Ад гандыкапаў, калі пасля кожнай гонкі машыны пераможцаў нагружаліся дадатковым баластам, адмовіліся[37].
Dunlop падрыхтавала шыны з абноўленым саставам гумы. Пасля перадсезонных тэстаў новыя шыны былі добра ацэненыя пілотамі[38], але цягам года Audi мелі з імі больш праблем, чым сапернікі на Mercedes[39]. Гоншчыкі Audi наракалі на слабую зваротную сувязь на пярэдняй восі, а заднія шыны не мелі таго счаплення, як у папярэднія гады. У выніку, пасля трох тытулаў запар, у сезоне 2010 года Audi змагла выйграць толькі дзве гонкі[40].
Каманда | Шасі | № | Пілот | С | П | Пд | ПП | ХК | ЛС | ЛФ | СХ | А. | М. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Audi Sport Team Abt | Audi A4 DTM 09 | 1 | Ціма Шайдэр | 11 | 1 | 5 | 2 | 2 | 1 | 1 | 0 | 53 | 4 |
2 | Олівер Джарвіс | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 3 | 4 | 1 | 18 | 9 | ||
Audi Sport Team Abt Sportsline | 5 | Маціяс Экстром | 11 | 1 | 3 | 2 | 2 | 1 | 1 | 3 | 35 | 5 | |
6 | Марцін Томчык | 11 | 0 | 0 | 0 | 0 | 2 | 4 | 0 | 20 | 8 | ||
Audi Sport Team Phoenix | Audi A4 DTM 08 | 9 | Аляксандр Прэма | 10 | 0 | 1 | 0 | 0 | 4 | 3 | 4 | 12 | 11 |
Дарыл О’Янг | 0 | 0 | 0 | 0 | 0 | 11 | 0 | 0 | 0 | — | |||
10 | Майк Рокэнфелер | 11 | 0 | 1 | 0 | 1 | 2 | 3 | 0 | 22 | 7 | ||
Audi Sport Team Rosberg | 14 | Маркус Вінкельхок | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 5 | 4 | 4 | 7 | 12 | |
15 | Кэтрын Лег | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 14 | 14 | 2 | 0 | 18 | ||
Audi Sport Rookie Team Abt | 18 | Мігель Маліна | 11 | 0 | 0 | 0 | 1 | 4 | 4 | 3 | 15 | 10 |
2011 год стаў апошнім для Audi A4 у DTM. Ужо ішла пабудова новых машын пад рэгламент 2012 года, а пакуль працягвалі ўдзельнічаць R14 узору 2008 года і R14 plus 2009 года.
Галоўная перамена, якая адбылася ў гэтым сезоне, — пастаўшчыком шын для чэмпіянату DTM стала кампанія Hankook[5]. Перад інжынерамі стаяла задача ва ўмовах замарозкі рэгламенту адаптаваць аўтамабілі пад новыя шыны, не дапускаючы пры гэтым фундаментальных змен канструкцыі[40].
Вызначаная рэгламентам мінімальная вага засталася ранейшай. Для аўтамабіляў пакалення 2009 года гэта 1050 кілаграмаў, для машын 2008 года — на 25 кілаграмаў менш[42].
Па выніках сезона чэмпіёнам стаў Марцін Томчык. Ён кіраваў Audi A4 DTM узору 2008 года і стаў першым чэмпіёнам серыі DTM, хто здабыў тытул на старой машыне[43]. Маціяс Экстром заняў другое месца. «Abt Sportsline» перамагла ў камандным заліку[44].
Каманда | Шасі | № | Пілот | С | П | Пд | ПП | ХК | ЛС | ЛФ | СХ | А. | М. |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Audi Sport Team Abt | Audi A4 DTM 09 | 4 | Ціма Шайдэр | 10 | 0 | 1 | 0 | 2 | 4 | 2 | 1 | 36 | 4 |
5 | Олівер Джарвіс | 10 | 0 | 1 | 0 | 0 | 2 | 3 | 0 | 14 | 10 | ||
Audi Sport Team Abt Sportsline | 8 | Маціяс Экстром | 10 | 3 | 5 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 52 | 2 | |
9 | Майк Рокэнфелер | 9 | 1 | 2 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 31 | 6 | ||
Том Крыстэнсан | 1 | 0 | 0 | 0 | 0 | 7 | 7 | 0 | 2 | 15 | |||
Audi Sport Team Phoenix | Audi A4 DTM 08 | 14 | Марцін Томчык | 10 | 3 | 8 | 1 | 1 | 1 | 1 | 0 | 72 | 1 |
15 | Рахель Фрэй | 10 | 0 | 0 | 0 | 0 | 15 | 12 | 0 | 0 | 19 | ||
Audi Sport Team Rosberg | 18 | Філіпі Албукеркі | 10 | 0 | 1 | 0 | 0 | 2 | 2 | 2 | 9 | 12 | |
19 | Эдаарда Мартара | 10 | 0 | 2 | 0 | 0 | 4 | 3 | 1 | 21 | 9 | ||
Audi Sport Team Abt Junior | 22 | Мігель Маліна | 10 | 0 | 1 | 2 | 0 | 1 | 3 | 1 | 11 | 11 |