Avicennia | |||||||||||||||
Avicennia germinans | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Avicennia L. | |||||||||||||||
Віды | |||||||||||||||
|
Avicennia — род раслін сямейства Acanthaceae (раней яго звычайна адносілі да сямейства Вербенавыя (Verbenaceae).
Названая Лінеем у гонар знакамітага персідскага лекара Авіцэны.
Вечназялёныя дрэвы трапічных краін з характэрнымі лісцем — бялёсым з ніжняга боку, і з кветкамі, якія сядзяць блізка адна да адной.
Для відаў роду характэрная вівіпарыя — прарастанне насення адбываецца ў плодзе, які не страціў сувязь з матчынай раслінай, але ў адрозненне ад многіх іншых мангравых раслін яго праростак прарывае сценку плоду толькі пасля яго ападзення[3].
Карой віду Avicennia nitida у Бразіліі карыстаюцца як дубільным сродкам.[4]
Некаторыя віды роду часам вырошчваюць як комнатныя расліны, напрыклад, Avicennia germinans і Avicennia officinalis— абодва з бліскучымі лістамі і ружовымі кветкамі.
Па інфармацыі базы даных The Plant List, род уключае 8 відаў:[5]