BBC One | |
---|---|
Краіна | Вялікабрытанія |
Мова вяшчання | Англійская |
Фармат выявы |
576i (PAL) 16:9 SDTV |
Дата пачатку вяшчання | 2 лістапада 1936 года |
Доля аўдыторыі | 20,2% (красавік 2010)[1] (, ) |
Уладальнік | BBC |
Кіраўнікі | Джэй Хант (Jay Hunt) |
Раннія назвы | BBC Television Service, BBC tv, BBC1 |
Сайт | bbc.co.uk/bbcone |
BBC One — галоўны тэлеканал брытанскай тэлерадыёкампаніі Бі-бі-сі, які пачаў сваё вяшчанне 2 лістапада 1936 года пад назвай BBC Television Service. Тэлеканал мае гадавы бюджэт у 1,2 мільярда фунтаў стэрлінгаў. Як і ў іншых тэле- і радыёканалаў BBC, фінансаванне адбываецца за кошт абаненцкай платы , таму кругласутачная трансляцыя не перарываецца на рэкламныя блокі.
BBC One з’яўляецца самым папулярным тэлеканалам, які глядзяць больш за 20 % усіх тэлегледачоў Вялікабрытаніі.[1] У 2007 годзе яму была ўручана прэмія Broadcast Awards у катэгорыі «лепшы тэлеканал года».[2]