BMW 503

BMW 503
BMW 503
Агульныя даныя
Вытворца: Bayerische Motoren Werke AG
Выпуск: 19561959
Зборка:  ФРГ
Дызайн
Тып(ы) кузавы: 2‑дзв. купэ (4‑месн.)
2‑дзв. кабрыялет (4‑месн.)
Рухавікі
V8, 3168 см³
Трансмісія
4-хутк. МКПП
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4750 мм
Шырыня: 1710 мм
Вышыня: 1440 мм
Колавая база: 2835 мм
Каляіна пярэдняя: 1400 мм
Каляіна задняя: 1420 мм
Маса: 1500 кг
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
Пераемнік
Пераемнік
Звязаныя: BMW 507
BMW 502
Падобныя мадэлі: Mercedes-Benz 300SL
Сегмент: S-сегмент
Іншае
Дызайнер: Альбрэхт фон Гёрц  (англ.)

BMW 503 — двухдзверны аўтамабіль класа Gran Turismo, які быў прадстаўлены на Франкфурцкім аўтасалоне ў верасні 1955 года, разам з родстарам BMW 507. Дызайнер Альбрехт Гёрц  (англ.) лічыў 503-і сваёй самай паспяховай працай.

Вытворчасць пачалася ў маі 1956 года, першапачатковая цана складала 29 тыс. нямецкіх марак[1]. Трансмісія і рулявое кіраванне былі ўзятыя ад BMW 502[2]. Рухавік усталёўваўся бензінавы V-падобны 8-цыліндравы, цалкам лёгкасплаўны, з мокрымі гільзамі, верхнім размеркавальным валам і двухкамерным карбюратарам Zenith  (англ.). Ён выдаваў 140 к. с. на 4 800 абаротах і 216 Нм круцільнага моманту на 3 800 абаротах[1]. Як і 507-ы, 503-і быў выключна двухмесны, але адрозніваўся іншымі пярэдняй і задняй часткай. Кабрыялет 503-й мадэлі першым з еўрапейскіх аўтамабіляў атрымаў электрапрывад даху[3]. Акрамя кабрыялета, было даступна купэ з вінілавым дахам.

Як і 507-я, мадэль 503 была правальнай. Усяго было выпушчана 416 экземпляраў[2]. Вытворчасць завяршылася ў сакавіку 1959 года. Спадчыннік, BMW 3200 CS, быў даўжэй і меў чатыры паўнавартасныя месцы.

  • Lewin T. Faded glory // The Complete Book of BMW: Every Model since 1962.  — St. Paul, MN USA: Motorbooks International, 2004. — С. 23–37. — ISBN 0-7603-1951-0.
  • Norbye Jan P. Postwar Panache: Baroque Angels, Timeless Sports Cars // BMW — Bavaria’s Driving Machines.  — Skokie, IL, USA: Publications International, 1984. — ISBN 0-517-42464-9.