BMW Neue Klasse

BMW Neue Klasse
BMW Neue Klasse
Агульныя даныя
Вытворца: Германія Bayerische Motoren Werke AG
завод у Мюнхене
Выпуск: 19621972
Клас: сярэдні
Дызайн
Тып(ы) кузавы: 4‑дзв. седан (4‑месн.)
2‑дзв. купэ (4‑месн.)
Кампаноўка: задні
Рухавікі
BMW M10, I4, 1500—2000 см³
На рынку
 
Пераемнік
Пераемнік

BMW Neue Klasse (бел.: BMW Новы клас) — сямейства аўтамабіляў BMW, якое аб’ядноўвае мадэлі 1500 (Е115), 1600 (E116), 1800 (Е118), 2000 (Е121), 2000C/CA/CS (E120).

З 1962 па 1972 год у агульнай колькасці было зроблена 329 626 аўтамабіляў сямейства.

З 1972 года топавыя чатырохдзверныя седаны Neue Klasse былі заменены буйнейшай і больш прэстыжнай пятай серыяй BMW E12. А топавыя мадэлі купэ — 2000С і 2000CS у 1969 годзе саступілі месца шасціцыліндравым мадэлям пачынаючы з 2800CS.

«Новы клас» захаваў кампанію BMW ад фінансавага спусташэння і стаў адпраўной кропкай для многіх пазнейшых серый BMW.

У канцы 50-х гадоў мінулага стагоддзя BMW выраблялі дарагія аўтамабілі, якія не карысталіся дастатковым попытам. Малагабарытныя аўтамабілі Isetta і мадэль 700 ледзь утрымлівалі кампанію на плыву. Пачалі імкліва ўзрастаць даўгі, зменшыліся продажы.

Па меры аднаўлення эканомікі Германіі, рос і попыт на аўтамабілі, які BMW не магла задаволіць гэтым мадэльным шэрагам: сярод кансерватыўных васьміцыліндравых седанаў і маленькіх машын не было прапановы для сярэдняга класа. Распрацоўка такой машыны пачалася ў 1953 годзе. Пачатак серыйнай вытворчасці быў запланаваны на 1958—1959 гады. Аднак усё больш хісткае фінансавае становішча прымусіла BMW спыніць праект у канцы 1958 года з-за недахопу сродкаў[1].

У 1959 годзе сур’ёзна разглядалася пытанне аб продажы кантрольнага пакета акцый BMW яго прамому канкурэнту — канцэрну Daimler. Каб пазбегнуць гэтага, савет дырэктараў прымае рашэнне аб выпуску новага аўтамабіля сярэдняга класа, які павінен быў значна палепшыць становішча кампаніі[2].

Распрацоўка новага аўтамабіля, у фінансава неспакойныя для BMW часы, стала магчымай дзякуючы інвестыцыям Герберта Кванта  (ням.)[3]. Ён уклаў вялікую частку сямейных грошай, за тры месяцы знайшоў банкі, згодныя выдаць яму крэдыты, і скупіў амаль палову акцый BMW. Паправіўшы матэрыяльнае становішча кампаніі, Герберт Квандт узяўся за змяненне канцэпцыі вытворчасці.

Так BMW запускае новую мадэль — BMW 1500, з’яўленне якой сімвалізавала канчатак крызісу фірмы. Аўтамабіль быў прадстаўлены шырокай публіцы ў верасні 1961 года на Франкфурцкім аўтасалоне IAA. Дзве белыя машыны прыцягнулі велізарную колькасць наведвальнікаў. Аўтамабіль атрымаў станоўчыя водгукі. Нягледзячы на тое, што гэтая мадэль аўтамабіля была яшчэ не гатовая для масавай вытворчасці, да чэрвеня 1962 года было сабрана каля 25 тысяч папярэдніх заявак на аўтамабіль, падмацаваных авансам. Вытворчасць была распачата толькі ў восені 1962 года.

18 жніўня 1965 года быў зроблены 100-тысячны аўтамабіль сямейства[1].

Да 1972 года ў агульнай колькасці было зроблена 329 626 аўтамабіляў. Гэта быў вялікі поспех, які вывеў BMW з крызісу.

Мадэльны шэраг

[правіць | правіць зыходнік]
BMW 1500 (1962—1964)
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}

Першынцам новага сямейства стала 1500 (E115) — самая малалітражная мадэль серыі. Аўтамабіль меў 1,5-літровы чатырохцыліндравы рухавік магутнасцю 59 кВт (80 к.с.), развіваў максімальную хуткасць 150 км/г і паскараўся з 0 да 100 км/г за 16 с[2]. Прэзентацыя мадэлі адбылася ў верасні 1961 г. на Франкфурцкім аўтасалоне IAA. Перадсерыйны выпуск пачаўся ў лютым 1962 года, серыйная вытворчасць вялася з кастрычніка 1962 па снежань 1964 года. Усяго выраблена 23 554 адзінак BMW 1500[4].

З 1964 года на большасці рынкаў мадэль 1500 была заменена на 1600 (E116). Візуальна 1600 не адрознівалася ад 1500, але была істотна больш дасканалай тэхнічна. Рухавік выкарыстоўваў поршні, уніфікаваныя з рухавіком 1800, і развіваў 85 к. с.

У 1967 годзе мадэль заняла 2-е месца па выніках еўрапейскага конкурсу «Аўтамабіль года»[5].

BMW 1600 выпускалася да 1966 года. Усяго з сакавіка 1964 па красавік 1966 года было пабудавана 9 728 машын BMW 1600[4].

У 1966 годзе з’явілася двухдзверная версія 1600 — 1600-2, якая пазней была перайменавана ў 1602 (E114), якая мела мала агульнага з чатырохдзверным седанам 1600 і заснавала незалежную серыю мадэлей — гэтак званую «02-серыю».

BMW 1800 (1964—1970)

Другі член сямейства — BMW 1800 (E118) — з’явіўся ў верасні 1963 года.

На аўтамабілі выкарыстоўваўся 1,8-літровы рухавік магутнасцю 66 кВт (90 к.с.). З 1966 г. была даступная як опцыя аўтаматычная каробка перадач.

BMW 1800 (1971—1972)
{{{box_caption}}}
{{{box_caption}}}

У красавіку 1971 года 1800 атрымала знешні выгляд мадэлі 2000 з шырокімі прастакутнымі фарамі і прастакутнымі заднімі ліхтарамі.

У ліпені 1972 года вытворчасць была скончана. Усяго было пабудавана 147 160 BMW 1800[6].

Версія 1800 TI (Touring International) мела рухавік магутнасцю 81 кВт (110 к. с.). Павелічэнне магутнасці было дасягнута шляхам павелічэння ступені сціску да 9,5:1 і ўсталявання двух карбюратараў Solex. Пярэднюю вось абсталявалі стабілізатарам папярочнай устойлівасці. Таксама паставілі крыху шырэйшыя 14-цалёвыя колы (5х14 замест 4,5х14, якія былі на BMW 1800).

Выпушчана 21 116 аўтамабіляў BMW 1800 TI[7].

BMW 1800 TI / SA

Пачынаючы з сярэдзіны 60-х, новы BMW стартуе практычна ва ўсіх еўрапейскіх аўтамабільных спаборніцтвах. Некаторыя з іх скончыліся для BMW вельмі паспяхова. Так, у 1964 годзе Хуберт Ханэ  (ням.) здолеў выйграць нямецкі чэмпіянат па кальцавых аўтагонках. Яшчэ адна значная перамога — другое месца ў бельгійскай гонцы «Spa 24 Hours» у 1965-м.

У 1965 г. была выпушчаная амалагацыйная серыя з 200 аўтамабіляў 1800 TI/SA. Усе аўтамабілі мадэлі 1800 TI/SA адпавядалі тэхнічным патрабаванням Еўрапейскага Чэмпіянату сярод легкавых аўто.

Версію 1800 TI/SA абсталявалі мадэрнізаваным варыянтам рухавіка М10, абсталяванага двума карбюратарамі Weber DCOE-45. У выніку, магутнасць стандартнага М10 павялічылася амаль у два разы — да 180 к.с., а максімальная хуткасць BMW 1800 TI / SA ўзрасла да 200 км / г. Таксама на BMW 1800 TI / SA была ўжыта мадэрнізаваная тармазная сістэма (дыяметр тармазных дыскаў быў большы, чым у базавай версіі) і надзейная падвеска (узбуйнены пярэдні вузел).

Агульны тыраж спорткара BMW 1800 TI/SA склаў 200 асобнікаў, большую частку раскупілі еўрапейскія аўтааматары (у ЗША патрапілі ўсяго 25 аўто)[8].

BMW 2000 (1966—1972)
Задні ліхтар BMW 2000tii

У канцы студзеня 1966 года з’явілася мадэль 2000 (E121). Яна пазіцыянавалася як машына бізнес-класа і мела больш камфартабельны салон. Седану гэтай мадыфікацыі ўласцівы незвычайныя для BMW прастакутныя фары. Аўтамабіль абсталёўваўся двухлітровым рухавіком, магутнасцю 100 к.с. Акрамя стандартнай, выпускаліся і больш магутныя версіі — 2000 Ti і 2000tii.

2000ti (touring international) абсталёўвалася рухавіком ад 1800ti, магутнасць якога павялічылі да 135 к.с. Самая раскошная і дарагая версія 2000ti звалася BMW 2000tilux. 2000 tii абсталёўвалася рухавіком з непасрэдным упырскам паліва (адсюль і назва 2000tii — touring international, injected) і механічным нагнятальнікам, дзякуючы чаму магутнасць склала 180 к. с.

BMW 2000 Ti быў зняты з вытворчасці ўлетку 1968 года. BMW 2000 tilux выпускаўся да сакавіка 1970 года. Яго пераемнікам з канца 1969 года стаў BMW 2000 tii з інжэктарным рухавіком.

BMW 2000 карыстаўся нязменнай папулярнасцю да самага канца выпуску. Вытворчасць BMW 2000 і 2000 tii скончылася ў чэрвені 1972 года. Усяго было пабудавана 143 464 седаны BMW 2000 усіх мадыфікацый, у тым ліку 1 952 машыны BMW 2000 tii[6].

BMW 2000 CS

У чэрвені 1965 года з’явілася спартыўная машына з кузавам купэ (Е120). За аснову ўзялі мадэль 3200CS[9][10], а распрацоўку кузава вяло атэлье Karmann. Купэ выпускалася ў дзвюх версіях — 2000C і 2000CS, якія адрозніваліся толькі рухавіком.

2000CS абсталёўваўся толькі механічнай каробкай перадач. Пакупнікі 2000C маглі выбіраць паміж «механікай» і «аўтаматам», аднак вытворчасць 2000С з механічнай каробкай перадач была спынена ўжо ў верасні 1968 з-за недастатковага попыту[11].

Кузавы ствараліся ў Оснабруку на заводзе Karmann, а канчатковая ручная зборка ажыццяўлялася на заводзе Мільбертсгофен у Мюнхене. З 22 лістапада 1965 года па 11 ліпеня 1970 года на заводзе Wilhelm Karmann GmbH было выпушчана 13 151 кузаваў, а з 18 жніўня 1968 года па 24 лютага 1970 года 549 гатовых аўтамабіляў. Такім чынам было выраблена 13 700 купэ[1]. Усяго было пабудавана 2 837 адз. BMW 2000C (пераважна з аўтаматычнай каробкай перадач) і 8 883 адз. BMW 2000CS[6].

Пазней, на мадэрнізаваным шасі 2000CS было распрацавана купэ BMW E9.

Дызайн і канструкцыя

[правіць | правіць зыходнік]
Рухавік BMW M10

На платформе сямейства выпускалася некалькі мадэляў чатырохдзверных седанаў і двухдзвернае купэ. Тэхнічнай асновай сямейства быў чатырохцыліндравы рухавік BMW M10, распрацаваны пад кіраўніцтвам Аляксандра фон Фалькенхаўзена[de]. Працоўны аб’ём рухавіка ў залежнасці ад мадэлі вар’іраваўся ад 1500 да 2000 см³.

Дызайн кузава быў распрацаваны італьянскім дызайнерам Джавані Мікелоці  (ням.) ў супрацоўніцтве з Вільгельмам Хафмайстарам  (ням.). У выніку аўтамабіль атрымаў сучасны кузаў з акулавым носам і амаль плоскімі бакавінамі. Аўтамабілі «новага класа» былі аднымі з першых BMW, на задняй стойцы якіх быў ужыты характэрны элемент дызайну баварскіх машын, празваны «выгібам Хофмайстара»  (руск.)[2].

Прыборная панэль (мадыфікацыі 1969 мадэльнага года)

Першапачаткова на мадэлі было ўсталявана дзвюхспіцавае рулявое кола з паўкальцом. Усе сядзенні мелі тканую абіўку, а прыборная панэль была афарбавана ў колер кузава.

У 1964 годзе прыборная панэль атрымала аздабленне дрэвам. Рулявое кола стала з поўным кальцом. Інтэр’ер стаў больш складаны. Абіўка салона была перагледжана. Аўтамабіль атрымаў сядзенні, якія магчыма было скласці, а іх абіўка стала са скуры.

Аўтамабілі 1966 мадэльнага года атрымалі новыя больш контурныя сядзенні, дзвярны падлакотнік з ручкай, у прыборнай панэлі латок на тунэлі трансмісіі. На заднім сядзенні з’явіўся цэнтральны падлакотнік.

Найбольш істотныя змены інтэр’ер зведаў у ліпені 1968 года. Аўтамабіль атрымаў цалкам новую прыборную панэль з высокім шчытком прыбораў, новае рулявое кола з трыма спіцамі, новыя панэлі дзвярэй. Былі палепшаны вентыляцыя і ацяпленне.

У аўтамабіля было перадавое шасі з незалежнай падвескай ўсіх колаў (спераду — стойкі Макферсана  (руск.), ззаду — касыя рычагі), пярэднія дыскавыя тармазы[2].

1500 1600 1800 2000
Выпуск 1962—1964 1964—1966 1963—1972
TI: 1963—1966
TI/SA: 1965
2000: 1966—1972
TI: 1966—1968
tilux: 1966—1970
tii: 1969—1972
Рухавік BMW M10, чатырохцыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем, з ланцужным прывадам размеркавальнага вала
Аб’ём 1499 см³ 1573 см³ 1773 см³ (да 1968 г)
1766 см³ (з 1969 г)
1990 см³
Дыяметр цыліндру × ход поршня 82 × 71 мм 84 × 71 мм 84 × 80 мм (да 1968 г)
89 × 71 мм (з 1969 г)
89 × 80 мм
Магутнасць 59 кВт (80 к.с.) пры 5700 аб/хв 61 кВт (83 к.с.) пры 5500 аб/хв 66 кВт (90 к.с.) пры 5250 аб/хв
TI: 81 кВт (110 к.с.) пры 5800 аб/хв
Ti/SA: 96 кВт (130 к.с.) пры 6100 аб/хв
74 кВт (100 к.с.) пры 5500 аб/хв
TI/tilux:88 кВт (120 к.с.) пры 5500 аб/хв
tii:96 кВт (130 к.с.) пры 5800 аб/хв
Каробка перадач сінхранізаваная чатырохступеньчатая (1800 Ti / SA: пяціступеньчатая, 1800/2000: трохступеньчатая аўтаматычная за даплату)
Кузаў апорны сталёвы кузаў, чатырохдзверны седан
Шасі Незалежная падвеска
Спераду: на папярочных рычагах з распоркамі, стабілізатар па заказу;
Ззаду: на рычагах са спружынамі, тэлескапічнымі амартызатарамі
Памеры (Д × Ш × В) 4500 × 1710 × 1450 мм
Колавая база 2550 мм
BMW 2000CS. Выгляд збоку
Інтэр’ер BMW 2000 CS

Для сямейства «Neue Klasse» была характэрная тая асаблівасць, што за выключэннем рухавікоў, седаны і купэ мелі мала агульнага ў канструкцыі.

BMW 2000 CS. Спецыфікацыя для ЗША

Кузаў: двухдзверны хардтоп — шкло бакавых вокнаў апускалася, не пакідаючы паміж сабой цэнтральнай стойкі. Асаблівасцю дызайну мадэлі былі адсутнасць звыклай радыятарнай рашоткі. Замест яе — «глухі» металічны ліст, з прарэзанымі традыцыйнымі для BMW «ноздрамі». За пярэднім бамперам быў шэраг дадатковых вертыкальных вентыляцыйных адтулін. Пярэднія ліхтары мелі складанай формы рассейвальнікі, якія закрывалі падвоеныя галаўныя фары. Гэта не адпавядала правілам Паўночнай Амерыкі, таму там машыны прадаваліся з круглымі фарамі без накрывак. Сярод іншых стылістычных адметнасцяў купэ былі храміраваная паласа ўздоўж кузава на вышыні дзвярных ручак і характэрны выгіб задніх стоек («выгіб Хофмайстара»).

Салон аўтамабіля абшываўся выключна тканінай, а прыборная панэль мела аздабленне дрэвам.

У абедзвюх мадыфікацыях пад капотам стаяў чатырохцыліндравы матор M10 з павялічаным да 2-х літраў аб’ёмам, але 2000С мела адзін карбюратар Solex 40 PDSI, а на 2000CS такіх карбюратараў было два. Змены ў рухавіку ўключалі павелічэнне на 5 мм дыяметра цыліндраў, усталёўку больш буйных клапанаў, выкарыстанне каленчатага вала з васьмю процівагамі. Магутнасць рухавіка складала 100 к. с. (мадэль 2000C), а ў версіі 2000CS магутнасць дасягала 120 конскіх сіл.

Абедзве версіі у стандартнай камплектацыі абсталёўваліся чатыроххуткастнай механічнай каробкай перадач з аднадыскавым сухім счапленнем. У якасці опцыі за дадатковую плату для мадэлі 2000C прапаноўвалася трохступеньчатая аўтаматычная каробка перадач.

Тармазы — дыскавыя з гідраўлічным прывадам на пярэдніх колах і барабанныя на задніх.

2000C, CA 2000CS
Рухавік BMW M10, чатырохцыліндравы чатырохтактны радны рухавік з вадзяным астуджэннем, з ланцужным прывадам размеркавальнага вала.
Аб’ём 1990 cm³
Дыяметр цыліндру × ход 89 × 80 мм
Ступень сціску 8,5:1 9,3:1
Магутнасць 74 кВт (100 к.с.) пры 5500 пры аб/хв 88 кВт (120 к.с.) пры 5500 пры аб/хв
Круцільны момант 157 Нм пры 3000 пры аб/хв 167 Нм пры 3600 пры аб/хв
Каробка перадач сінхранізаваная чатырохступеньчатая каробка перадач (тып 2000C і CS) або трохступеньчатая аўтаматычная каробка перадач з гідраўлічным пераўтваральнікам (мадэль 2000 CA)
Кузаў апорны сталёвы кузаў, купэ
Шасі незалежная падвеска (спераду стойкі з папярочнымі рычагамі, ззаду падоўжныя рычагі са спружынамі, на мадэлі 2000CS — стабілізатар), тэлескапічныя амартызатары.
Колавая база 2550 мм
Памеры Д × Ш × В 4530 × 1675 × 1360 мм
Максімальная хуткасць 170 км/г 185 км/г
Паскарэнне (0—100 км/г) 15 с (з аўтаматычнай каробкай перадач) 10,5 с

Статыстыка вытворчасці

[правіць | правіць зыходнік]
Зборачны завод у Мюнхене
Статыстыка вытворчасці BMW 1500/1600/1800/2000 паводле гадоў[12]
1962 1963 1964 1965 1966 1967 1968 1969 1970 1971 1972 1973 1974
1 737 27 987 37 823 58 524 60 614 45 072 37 939 37 340 35 010 19 121 1 231 1 449 756
  1. а б в Roland Hildebrandt. 60 Jahre BMW 1500 (Neue Klasse): Comeback einer großen Marke (ням.). de.motor1.com (11 красавіка 2021). Праверана 30 снежня 2022.
  2. а б в г Анталогія: Ход Е115-Е20(недаступная спасылка) (руск.)
  3. http://www.economypoint.org/b/bmw-e115.html BMW E115
  4. а б W. Oswald 1979, с. 284.
  5. Previous Winners: Car of the Year — 1967 Архівавана 8 жніўня 2010. // caroftheyear.org (англ.)
  6. а б в W. Oswald 1979, с. 285.
  7. Sportlich oder doch gemütlich? (ням.). Autobild Klassik (28 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2014. Праверана 28 снежня 2022.
  8. http://www.avtovilon.ru/Category/Cars/Foreign/BMW_1800_tisa_1965_silver.aspx BMW 1800 TISA 1965 Silver (руск.)
  9. BMW — Bavaria’s Driving Machines, Norbye, p.141
  10. The Ultimate History of BMW, Noakes, pp.66-67
  11. Аўтамабіль BMW 2000C / 2000 CS Архівавана 7 мая 2012. (руск.)
  12. W. Oswald 1979, с. 461, 463.
  • Werner Oswald. Deutsche Autos 1945-1975. Alle deutschen Personenwagen der letzten 30 Jahre (ням.). — 4. Auflage. — Stuttgart: Motorbuch Verlag, 1979. — 464 с. — ISBN 3-87943-391-7.