Bambuseae

Bambuseae
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bambuseae


Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  147376
IPNI  327737-2

Bambuseae — трыба аднадольных раслін падсямейства Бамбукавыя (Bambusoideae)[3].

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Бамбукавыя з’яўляюцца найбольш разнастайнай трыбай у сямействе злакаў і змяшчаюць каля 75 родаў і больш за тысячу відаў[4]. Пашыраны ў тропіках і субтропіках Азіі, Афрыкі, Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, на астравах Ціхага акіяна[5].

Шматгадовыя расліны, дрэвападобныя злакі могуць расці да 150 гадоў.

Звычайна маюць паўзучае карэнішча і моцна развіты адраўнелы ствол (саломіну), вышыня якога да 35 м, дыяметр да 30 см. Лісце пераважна ланцэтнае, цвёрдае, з похвамі і кароткім чаранком. Кветкі сабраныя ў каласкі, плод — зярняўка[6].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Soreng, R.J., Peterson, P.M., Romaschenko, K., Davidse, G., Zulonga, F.O., Judziewicz, T.S., Filgueiras, T.S., Davis, J.I. & Morrone, O. 2015. A worldwide phylogenetic classification of the Poaceae (Gramineae). Journal of Systematics and Evolution 53: 117—137. doi:10.1111/jse.12150 Fulltext PDF.
  4. Bambuseae — Information on Bambuseae — Encyclopedia of Life
  5. POACEAE Tribe BAMBUSEAE in Flora of China @ efloras.org.
  6. Bambuseae Архівавана 4 лютага 2016