Barbican Centre — крыты забаўляльны цэнтр у горадзе Ёрк, Англія. На арэне праводзяцца розныя музычныя мерапрыемствы, сямейныя шоў, грамадскія мерапрыемствы, а таксама канферэнцыі на працягу ўсяго года. На арэне 1500 сядзячых месцаў і 1900 стаячых[1]. Barbican Centre таксама з’яўляецца месцам правядзення аднаго з самых прэстыжных снукерных турніраў, чэмпіянату Вялікабрытаніі, які праходзіў на гэтай арэне з 2001 па 2006 гады і з 2011 года па сённяшні дзень штогод[2]. Цэнтр размешчаны на паўднёвым ускрайку цэнтра Ёрка, насупраць гарадскіх сцен[3].