Betty | ||||
---|---|---|---|---|
Сінгл Тэйлар Свіфт з альбома Folklore |
||||
Выпушчаны | 17 жніўня 2020 | |||
Мова | англійская | |||
Фармат | CD-сінгл, лічбавая дыстрыбуцыя | |||
Жанр | кантры, фолк-рок | |||
Працягласць | 4:54 | |||
Лэйбл | Republic | |||
Прадзюсар | Ааран Дэснер, Джэк Антонаф | |||
Аўтар песні | Тэйлар Свіфт, Уільям Баўэры | |||
|
||||
Месцы ў чартах | ||||
Тэйлар Свіфт, храналогія сінглаў | ||||
|
«Betty» (бел. «Бэці») — песня амерыканскай спявачкі Тэйлар Свіфт з яе восьмага студыйнага альбома «Folklore»[1]. 17 жніўня 2020 года яна была адпраўленая на кантры-радыё як трэці сінгл у падтрымку пласцінкі. Кампазіцыя была напісана самой Тэйлар у супрацоўніцтве з Уільямам Баўэрам. Прадзюсарамі трэка выступілі Ааран Дэснер і Джэк Антонаф.
Апавяданне ў «Betty» вядзецца ад імя выдуманага персанажа, якога завуць Джэймс. Лірычна гэты трэк звязаны с песнямі «Cardigan» і «August». Кампазіцыя адрозніваецца кантры-гучаннем, якое было ўласціва для першых альбомаў Свіфт, і спалучае элементы фолк-рока, якія суправаджаюцца губной гармонікай.
Песня атрымала прызнанне крытыкаў і ўмераны камерцыйны поспех[2]. Сінгл дасягнуў 42 месца ў галоўным амерыканскім хіт-парадзе Billboard Hot 100 і 6 — у кантры-чарце.
«Betty» — гэта адзін з трох трэкаў альбома «Folklore», якія апісваюць адзін і той жа любоўны трохкутнік, але з трох розных пунктаў гледжання і ў розныя перыяды (два іншых — «Cardigan» і «August»). «Betty »— гэта аповед пра юнацкія адносіны, які вядзецца ад імя падлетка Джэймса, які здрадзіў сваёй каханай Бэці. З яго слоў становіцца зразумела, што ў яго быў летні раман з дзяўчынай, якая расказвае сваю гісторыю на трэке «August». Джэймс прыходзіць на вечарыну ў гонар дня нараджэння Бэцці і просіць прабачэньня за свае мінулыя памылкі, але не цалкам прызнае іх, спасылаючыся на свой страх перад будучыняй. Песня спалучае стылі фолк-рок і кантры, суправаджаецца гучаннем губной гармонікі[3][4][5][6].
Песня была напісана Тэйлар Свіфт і Уільямам Баўэры, а ў якасці прадзюсараў выступілі Ааран Дэснер і Джэк Антонаф.
Тэйлар Свіфт распявадае пра кампазіцыю:
У сутнасці, ён страціў каханне ўсяго свайго жыцця і не разумее, як яго вярнуць. Я думаю, кожны з нас аказваецца ў сітуацыі, калі мы вучымся па-сапраўднаму шчыра прасіць прабачэння ў першы раз. Усе здзяйсняюць памылкі і часам моцна каго-небудзь падводзяць, і гэтую песню я напісала ад асобы сямнаццацігадовага хлопчыка. Я заўсёды любіла гэта ў музыцы: ты можаш як бы праслізнуць у галаву розных асоб і спяваць ад імя іншых людзей, як я і зрабіла. Я назвала ўсіх персанажаў гэтай гісторыі ў гонар дзяцей маіх сяброў і спадзяюся, што вам спадабаецца. |
Песня напісана ў танальнасці сі-мажор і мае павольны тэмп роўны 96 ударам у хвіліну. Вакальны дыяпазон Свіфт ў песні распасціраецца ад G3 да G4
Рэліз песні апынуўся сюрпрызам. 23 ліпеня 2020 года Свіфт абвясціла ў сацыяльных сетках, што заўтра выпускае свой восьмы студыйны альбом «Folklore», і ў яго трэклісце значылася «Betty». Такім чынам, прэм'ера песні адбылася 24 ліпеня 2020 года разам з рэлізам лірык-відэа[7]. 17 жніўня 2020 года трэк адправілі на кантры-радыё ў якасці трэцяга сінгла з «Folklore».
Песня дэбютавала на 6 і 60 месцах у хіт-парадах Hot Country Songs і Country Airplay, адпаведна[8]. Яна стала для Свіфт 22 хітом у топ-10 нацыянальнага амерыканскага кантры-чарта і яе першым з'яўленнем у гэтым рэйтынге з 2018 года. У асноўным хіт-парадзе Billboard Hot 100 «Betty» дэбютавала на 42 месцы[9]. Таксама трэк трапіў у асноўныя чарты Аўстраліі і Канады.
Першае жывое выкананне песні «Betty» адбылося на 55-й цырымоніі ўручэння ўзнагарод Акадэміі кантры-музыкі ў канцэртнай зале Grand Ole Opry House 16 верасня 2020 года, што стала першым выступам Свіфт на гэтым шоў за апошнія сем гадоў[10][11][12]. Тэйлар, седзячы перад яркім святлом, выканала песню на акустычнай гітары. Спявачка была апранутая ў бардовую вадалазку з бліскаўкамі і штаны колеру хакі ад Стэлы Макартні. Яна сама зрабіла сабе прычоску і макіяж для стварэння неабходнага вобраза[13]. Запіс гэтага выступлення пазней стаў даступным для праслухоўвання і запампоўкі на розных пляцоўках.
Чарт (2020) | Вышэйшая
пазіцыя |
---|---|
ARIA | 22 |
Canadian Hot 100 | 32 |
AFP | 150 |
Official Charts Company | 58 |
UK Singles Downloads Chart | 99 |
Billboard Hot 100 | 42 |
Billboard Hot Country Songs | 6 |
Billboard Country Airplay | 33 |
Rolling Stone Top 100 | 19 |