Betula medwediewii

Betula medwediewii
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Betula medwediewii Regel


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  312790
EOL  1149395
GRIN  t:7319
IPNI  295142-1
TPL  kew-21484

Betula medwediewiiвід раслін роду Бяроза (Betula) сямейства Бярозавыя (Betulaceae).

У культуры сустракаецца даволі рэдка, галоўным чынам у батанічных садах.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе арэал віду ахоплівае Грузію, паўночна-ўсходнія раёны Ірана і паўночна-заходнія раёны Турцыі[1].

Расце ў гарах на вышыні 1000-1500 м над узроўнем мора. Па Мала-Аджарскаму хрыбту ўтварае своеасаблівыя групоўкі з Quercus pontica і рададэндранамі (Rhododendron).

Лісце

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Невысокае дрэва (3-6 м) або буйны куст з бялёсай карой і прамымі галінамі. Парасткі даволі тоўстыя, бароздавыя, касмата апушаныя; больш старыя галіны цёмна-бурыя з рассеянымі чачавічкамі, голыя.

Пупышкі буйныя, яйкападобна-даўгаватыя, клейкія, з 6-8 цёмна-бурай, па краі расніцавай лускай. Лісце яйкападобнае да эліптычнага і зваротнаяйкападобнага, даўжынёй 6-12 см, шырынёй 3-6 см, найбольш шырокае прыблізна на сярэдзіне ліставай пласцінкі, на верхавіне часцей закругленае з кароткім лязом, радзей выцягнутае і завостранае, ля аснавання круглявае, часам трохі сэрцападобнае, па краі няправільна або дваяка-тонка-зубчастае, зверху цёмна-зялёнае, цьмянае або трохі ільснянае, знізу светла-зялёнае, на валасістых хвосціках даўжыней (ад 4) 8-20 мм.

Тычынкавыя каташкі цыліндрычныя, адхіленыя або павіслыя, даўжынёй 4-5 см, шырынёй 0,5—1 см, сабраны па 2-3 на вяршыні галінак. Песцічныя каташкі даўгавата-цыліндрычныя, прамыя або некалькі выгнутыя, даўжынёй 2,5—4 см, дыяметрам 1,5—1,8 см, на апушаных ножках. Прыкветкавыя лускі падоўжана клінаватыя, трохлопасцевыя, ля аснавання моцна дравяністыя, па краі валасіста-раснічастыя, з лінейна-даўгаватымі лопасцямі; сярэдняя лопасць дагары некалькі пашыраная, у 2 разы даўжэй бакавых, адхіленых долей.

Арэшак зваротнаяйкападобны, даўжынёй каля 3 мм. Крыльца вузкае, прыкладна ў 4 разы вузей арэшка.

Від уваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).


  яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 1—2 рода  
         
  порядок Букакветныя     падсямейства Берёзовые     від
Betula medwediewii
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бярозавыя     род
Бяроза
   
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ адно падсямейства, Ляшчынавыя
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 110 відаў
     

Зноскі

  1. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны).
  • Берёза Медведева: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)