Biblia Hebraica Stuttgartensia | |
---|---|
лац.: Biblia Hebraica Stuttgartensia | |
Выданне або пераклад | Стары Запавет |
Стваральнік твора | Karl Elliger[d] |
Рэдактар | Deutsche Bibelgesellschaft[d] |
Мова твора або назвы | іўрыт і арамейскія мовы |
Дата публікацыі | 1977 і 1960-я |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Biblia Hebraica Stuttgartensia (бел.: Біблія Гебраіка Штутгартэнзія — Штутгарцкая яўрэйская Біблія), скарочана bhs — крытычная рэдакцыя масарэцкага тэксту Іўдзейскай Бібліі паводле Ленінградскага кодэксу, дапоўненая масарэцкімі і тэксталагічна-крытычнымі заўвагамі. Выдадзена Deutsche Bibelgesellschaft (нямецкім Біблейскім таварыствам) у Штутгарце.
bhs — выпраўленае Нямецкім Біблейскім таварыствам трэцяе выданне Biblia Hebraica, адрэдагаванае Паўлем Калем . Першая друкаваная Біблія, заснаваная на Ленінградскім кодэксе. Цалкам перагледжана крытычная частка. Выдавалася часткамі ў 1968—1976 годах; у 1977 выйшла поўнае аднатомнае выданне, якое пасля перавыдавалася ў 1983, 1987, 1990. Чацвёртае выданне bhs было перагледжана і пераразмеркавана ў 1997.
Асноўныя адрозненні bhk і bhs:
У 2004 годзе Deutsche Bibelgesellschaft пачало працу над стварэннем цалкам перапрацаванага і пашыранага выдання ў 20 тамах пад назвай Biblia Hebraica Quinta (Пятая яўрэйская Біблія), якая таксама ўключае спасылкі і параўнанні з апошнімі тэкстамі Кумрану. Заканчэнне праекта запланавана на 2020-я гады.
Тэкст bhs «дакладная» (глядзіце ніжэй) копія масарэцкага тэксту, які захаваўся ў Ленінградскім кодэксе. Аднак Хронікі былі перанесеныя ў канец, як гэта сустракаецца ва ўсіх іўдзейскіх Бібліях, у той час калі ў кодэксе пасля гэтай кнігі ідуць яшчэ Псалмы.
bhs традыцыйна падзяляецца на тры раздзелы: Тору (תורה «інструкцыя»), Невіім (נבאים «прарокі») і Кетувім (כתבים «пісанні»).
На палях размешчаны масарэцкія нататкі. Яны ўзяты з кодэксу, аднак былі значна выпраўлены дзеля дакладнейшага дапасавання і лепшага разумення. Больш за тое, дзеля тлумачэння гэтых нататак створаны асобныя кнігі. Некаторыя з нататак, пазначаныя Sub loco, азначаюць, што тут паўстала праблема з разуменнем, частка гэтых нататкаў нават супярэчаць тэксту.
Зноскі пазначаюць магчымыя выпраўленні ў іўдзейскім тэксце. Многія заснаваны на Самарытанскім Пяцікніжжы, Скрутках Мёртвага мора і на ранніх перакладах Бібліі — Септуагінце, Вульгаце і Пешыце. Астатнія — кан’ектурным паляпшэнні .
Парадак размяшчэння кніг адпавядае Ленінградскаму кодэксу, у тым ліку ў Кетувіме, дзе ён адрозніваецца ад традыцыйных яўрэйскіх Біблій. Так, кніга Ёва стаіць паміж Псалмамі і Прытчамі, а Пяць скруткаў размешчаны ў парадку: Руф, Песня песень, Эклезіяст, Плач Ераміі, Эсфір. Зменена размяшчэнне толькі Хронік.
Выданні bhs:
Крытыка bhs